Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акупаваным Бярдзянску забілі дваіх падлеткаў. Расейскія ўлады абвінавацілі іх у тэрарызьме


Бярдзянск, травень 2023 году
Бярдзянск, травень 2023 году

У акупаваным расейскімі войскамі ўкраінскім Бярдзянску ў суботу былі забітыя двое непаўналетніх, якія знаходзіліся пад сьледзтвам па справе аб дывэрсіі.

Прадстаўнік расейскай адміністрацыі Ўладзімір Рогаў назваў іх «праўкраінскімі тэрарыстамі» і заявіў, што яны нібыта адкрылі агонь з аўтаматаў на гарадзкой набярэжнай, пасьля чаго былі забітыя агнём у адказ.

Пра ўзрост забітых ён не згадаў, аднак пацьвердзіў, што адным з іх быў Тыгран Аганісян. Гэта 16-гадовы падлетак, які раней быў затрыманы паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы дывэрсіі на чыгунцы.

Паводле зьвестак украінскіх праваабаронцаў, другі забіты — Мікіта Ханганаў, якому таксама было 16 гадоў і які праходзіў па той жа справе, што і Аганісян.

У сеціве зьявілася відэа, зьнятае Аганісянам, як сьцьвярджаецца, незадоўга да забойства. На ім ён трымае ў руках аўтамат і кажа: «Двух сапраўды. Гэта сьмерць, пацаны. Бывайце! Слава Ўкраіне!»

Абставіны, пры якіх было зьнята відэа, незразумелыя, як і тое, што менавіта меў на ўвазе падлетак. Праваабаронцы адзначаюць мноства дзіўных момантаў у афіцыйнай вэрсіі расейскіх уладаў. «Прынамсі, бацькі Тыграна і Мікіты лічаць, што ўся гэтая перастрэлка, перадсьмяротнае відэа — гэта пастаноўка для таго, каб забіць хлопцаў», — сьцьвярджае праваабаронца Вольга Рашацілава. Паводле яе, сваякі яшчэ не бачылі цел забітых. Пры гэтым, паводле маці Тыграна, літаральна за паўгадзіны да паведамленьня аб тым, што ён быў забіты, яна размаўляла зь ім па тэлефоне.

24 траўня 2023 года Тыграну Аганісяну і Мікіту Ханганаву 2006 года нараджэньня Сьледчы камітэт Расеі афіцыйна прад’явіў абвінавачаньні ў падрыхтоўцы дывэрсіі на чыгунцы ў інтарэсах Узброеных сілаў Украіны, каб сарваць забесьпячэньне расійскіх войскаў. Пад варту на час сьледзтва іх ня бралі. Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем дзеяньняў расейскіх структур, якія прымянілі катаваньні і распачалі крымінальныя справы супраць Аганісяна і Ханганава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG