У тэматычных чатах удоваў і жонак байцоў ПВК таксама пішуць, што 23 чэрвеня ўчары іхныя блізкія перапынілі размовы з словамі «Па нас прыляцела», цяпер яны недаступныя.
«Загінулі незразумела за што»
«Дзяўчаткі, не на лірычную тэму. Вы навіны бачылі? Нам, вядома, ужо няма за каго перажываць, але калі гэта праўда, то п**ц. За што нашы хлопцы загінулі наагул тады 😥😭», — піша ў чаце ПВК ў разьдзеле «Чорныя думкі» адна з удоваў завэрбаванага ў «Вагнэр».
У гутарцы з рэдакцыяй «Сибирь.Реалии» дзьве жонкі завэрбаваных у ПВК «Вагнэр» паведамілі, што 23 чэрвеня мужчыны папярэджвалі іх пра падрыхоўку нейкага «аўтапрабегу».
«Я не разумею зараз, гледзячы на навіны, што ён меў на ўвазе пад гэтым словам, мо нешта кодавае, але тады падумала, што звычайны такі аўтапрабег са сьцягамі, ён казаў пра „акцыю ў падтрымку ПВК“, — цытуе свайго мужа, які ў Растоўскай вобласьці, Аліна. — Казаў, што ў Новачаркаску сапраўды будзе і ў Растове. Цяпер у шоку, ня ведаю, што і думаць. Дазваніцца-дапісацца не магу».
У тым жа чаце іншая ўдзельніца піша пра словы завэрбаванага ў ПВК брата, які пазваніў ёй сёньня.
«Дзяўчаты, у мяне шок: брат напісаў, што „мы ворагі дзяржавы“, і разьвітаўся са мной, сказаў: калі заўтра я не напішу, значыць, я памёр😱😭😭😭», — піша Эльвіра.
Іншая ўдзельніца чата адказвае, што гэта нібыта ўкід, бо ў такой сытуацыі, «калі па іх сапраўды ўлупілі», — «сёстрам ня пішуць».
«Вы ня ведаеце, што робіцца, я размаўляла з мужам, і ён кажа: „усё пакуль нам прыляцела“ 😭 так што не п**і лішні тут», — адказвае іншая жонка ў ПВК-чаце сваякоў завэрбаваных у кампанію.
Многія просяць іх «супакоіцца» і пачакаць паведамленьняў «ад Расеі-24». Аднак часьцей за ўсё камэнтарыі супрацьлеглыя.
«Інфармацыя зьявілася каля 9-й вечара, а калі адбылося — інфармацыі няма. Давай, мамы, дочкі і астатнія, наколькі мага, калі ласка, прасіце байцоў адклікаць кантракты, по**й на грошы», — піша іншая суразмоўніца.
Сваячкі ўжо загінулых і яшчэ жывых байцоў ПВК «Вагнэр» прызнаюцца, што «не фанаткі Прыгожына», але цяперашнюю ўладу Расеі падтрымліваюць яшчэ менш.
«Ды як бы я не фанатка Прыгожына, але аб’явіць зараз яшчэ хлопцаў ворагамі дзяржавы — гэта наагул», — піша Тацьцяна.
«Муж упэўнены быў, што сёньня ноччу „таго“»
«У мяне відэа застыла перад вачыма: амаль пад Новы год пахавалі і даведаліся. І відэа на Новы год, дзе Прыгожын ходзіць па складзе зь целамі, у мяшках... іх складаюць, як пакеты для смецьця чорныя, і рухаюць, — камэнтуе MARIA відэа ПВК, якое пашыралася раней ў інтэрнэце. — Ён яшчэ хадзіў і казаў: ну ўсё, кантракт у хлопцаў скончыўся... дадому паедуць».
Тацьцяна: «І нашыя загінулі незразумела за што, і тых, хто зараз там, падставілі пад удар папоўніцы, калі гэта ўсё праўда, яны ня змогуць нават дадому вярнуцца, давядзецца ваяваць да канца, хоць з кім, проста выбару ня будзе».
Ірына: «Толькі ўчора гэтае відэа абмяркоўвалі. Калі Прыгожын паказаў гэтыя пакеты зь целамі і сказаў, што гэта ўжо адпрацаваны матэрыял. Я памятаю, што мяне так уразіла гэтая фраза!! Жудасьць проста!!»
У тым, што байцоў ПВК «чакае гібель ад сваіх жа», сваячкі завэрбаваных у кампанію «Вагнэр» не сумняваюцца.
«Мой муж званіў і ўжо разьвітваўся. Ён упэўнены быў, што сёньня ноччу „таго“. Я так і не зразумела, чаму. А зараз усё ясна. Свае ж... Казаў, мяне абвесьцяць ворагам радзімы, а ты ня вер», — расказала жыхарка Іркуцку Сьвятлана.
Ёсьць і іншыя жонкі, якія нават не сазваніліся з завэрбаванымі, таксама перакананыя ў гэтым.
Сваякі салдатаў тэрміновай службы, разьмешчаных каля мяжы ў Растоўскай вобласьці, расказалі, што іх узброілі аўтаматамі.
«На гэты раз выдалі патроны, чаго раней не было. Яшчэ ў частку заехалі БТР. І ўсё, сувязі з таго часу няма. Сын не казаў, што іх кудысьці павязуць», — паведаміла Сьвятлана з Разані.
Гэтую ж інфармацыю пацьвердзіла іншая маці салдата тэрмовай службы з Саратаўскай вобласьці: 23 чэрвеня ўвечары сын паведаміў ёй, што ў частку «даставілі шмат змабілізаваных», а саміх салдатаў тэрміновай службы ўзброілі аўтаматамі.