У Міністэрстве абароны ЗША мяркуюць, што гэта робяць для затрыманьня сваякоў, якія засталіся на захопленых Расеяй тэрыторыях.
Ва ўкраінскай выведцы заявілі, што свае атакі на расейскія аб'екты ажыцьцяўляюць з тэрыторыі Расеі.
Першыя ядзерныя боегалоўкі былі дастаўленыя з Расеі ў Беларусь «літаральна некалькі дзён таму», а да гэтага на беларускай тэрыторыі праводзіліся толькі «маштабныя трэніроўкі зь ядзернымі імітатарамі», заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Ўкраіны Кірыла Буданаў у інтэрвію тэлеканалу «1+1».
Атака Ўкраіны на Пскоў з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў павінна заахвоціць Менск да поўнамаштабнага ўдзелу ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» на баку Расеі.
Расейскія войскі за апошнія 24 гадзіны нанесьлі 31 ракетны і 66 авіяцыйных удараў па ўкраінскіх пазыцыях і населеных пунктах.
Прэзыдэнт Украіны прызнаў наяўнасьць карупцыі ў сыстэме вайскова-лекарскіх камісіяў.
Расея атакавала Ўкраіну 28 ракетамі Х-101/Х-555/Х-55 і 16 дронамі.
Доктар паліталёгіі, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч тлумачыць лёгіку рашэньня міністраў МУС краінаў Балтыі і Польшчы пакуль не закрываць мяжу зь Беларусьсю, расказвае, пры якіх умовах гэта ўсё ж можа адбыцца, і разважае над тым, ці патрэбныя Лукашэнку ў Беларусі вагнэраўцы.
З шасьці запушчаных па Ўкраіне ракет чатыры ўдалося зьбіць.
Грузінскія памежнікі прапусьцілі ў краіну шасьцярых грамадзян Украіны з Херсонскай вобласьці, якім раней, 17 жніўня, адмовілі ва ўезьдзе.
Украінская журналістка Натальля Масяйчук у канцы свайго інтэрвію з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім паказала таму ўрывак сваёй ранейшай гутаркі з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Ва Ўкраіне карупцыю могуць прыраўняць да дзяржаўнай здрады і гэта мае дзейнічаць да заканчэньня ваеннага становішча, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію журналістцы Натальлі Масяйчук.
Расейскі экспарт у краіны Эўразьвязу летась упаў на 58 працэнтаў, а ў першым квартале гэтага году скарачэньне для неэнэргетычных тавараў перавысіла 75 працэнтаў, піша вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Нягледзячы на тое, што чаканы хуткі прарыў Украіны не адбыўся, скептыкам варта зьмякчыць свой пэсымізм, лічыць генэрал арміі ЗША ў адстаўцы Дэвід Пэтрэўс. Ён выказаў перакананьне, што контранаступ пакуль знаходзіцца на пачатковай стадыі і Ўзброеныя Сілы яшчэ могуць зьдзівіць.
Узброеныя сілы Ўкраіны зьмянілі тактыку, сканцэнтраваўшыся на ўдарах у Запароскай вобласьці, пасьля нарады з амэрыканскімі і брытанскімі вайскоўцамі, якая адбылася ў сярэдзіне жніўня на польска-ўкраінскай мяжы.
Два вучэбна-баявыя самалёты L-39 сутыкнуліся ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны вечарам 25 жніўня, у выніку загінулі тры пілёты. Пра гэта паведамілі Паветраныя сілы Ўзброеных сіл Украіны.
Аналітыкі амэрыканскансага Інстытуту вывучэньня вайны адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусь могуць прыехаць да 10 тысяч наймітаў ПВК «Вагнэра».
Каля 70 беларускіх курсантаў неўзабаве адправяцца на навучаньне ў расейскія вышэйшыя навучальныя ўстановы ваеннага профілю.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал палку.
У Літве на мяжы зь Беларусьсю прайшлі вучэньні «Прыкрыцьцё 23» (PRIEDANGA 2023).
Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў меркаваную гібель кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Асноўныя тэзы — ён нібыта не даваў Прыгожыну ніякіх гарантыяў бясьпекі, Прыгожына забіў ня Пуцін, «Вагнэр» застанецца ў Беларусі, але ў невядомай колькасьці.
На могілках ПВК «Вагнэр» у вёсцы Нікалаеўка Самарскай вобласьці Расеі зносяць крыжы на магілах наймітаў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары, а таксама карыстальнікі сацсетак і тэлеграм-каналаў.
У столиці Сербії Белграді до 32-ї річниці Незалежності України презентували виставку малюнків дітей з України
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын, які значыцца ў сьпісе пасажыраў самалёта, што разьбіўся ў Цьвярской вобласьці 23 жніўня, за некалькі дзён да катастрофы сустракаўся з прэзыдэнтам Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР) Фостэнам-Арканжам Туадэра.
Нямеччына ўпершыню накіравала Ўкраіне ў рамках вайсковай дапамогі ракеты для амэрыканскіх зэнітна-ракетных комплексаў «Патрыёт».
Як меркаваная гібель Прыгожына паўплывае на памежны крызіс? Ці здыме магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю?
У Кіеве прайшлі шматбаковыя перамовы на тэму беларуска-ўкраінскіх стасункаў.
У пачатку сакавіка Максіма Каца аб’явілі ў міжнародны вышук.
Байцы 47-й брыгады Ўзброеных сіл Украіны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале, што вызвалілі вёску Рабоціна ў Запароскай вобласьці, за якую на працягу некалькіх месяцаў ішлі інтэнсіўныя баі.
На пытаньне пра ўкраінскі контранаступ Уладзімір Зяленскі адказаў, што Ўкраіна паступова рухаецца наперад, хоць гэта вельмі цяжка, бо расейцы шчыльна мінуюць тэрыторыю.
Пілёт разам зь сям’ёй знаходзіцца ва Ўкраіне, а два іншыя чальцы экіпажу забітыя.
Другі год запар усе масавыя імпрэзы, прымеркаваныя да дзяржаўных сьвятаў Украіны, забароненыя ва ўсіх рэгіёнах.
«Балючая памяць пра мінуўшчыну — гэта ня проста далёкі ўспамін, яна знайшла водгук у незаконнай і неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны», — заявіла кіраўніца Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен з нагоды агульнаэўрапейскага Дня памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.
Гаворыцца пра некалькі параненых у выніку стралковага бою.
Напярэдадні стала вядома, што генэрала Сяргея Суравікіна зьнялі з пасады. Дзяржаўныя СМІ цяпер фактычна пацьвердзілі гэта, апублікаваўшы інфармацыю пра пераемніка.
Генэрал арміі Сяргей Суравікін, верагодна, зьняты з пасады камандуючага Вайскова-касьмічнымі сіламі (ВКС) РФ.
Начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны — намесьнікам начальніка Генэральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі прызначаны Дзьмітрый Страшынскі.
На вуліцу Храшчацік у Кіеве сьцягваюць зьнішчаную ў баях вайсковую тэхніку расейскай арміі. Такі «парад» рыхтуюць да Дня Незалежнасьці на другі год вайны. Аўтамабільны рух тут перакрылі да 28 жніўня, а мэр сталіцы Віталь Клічко забараніў усе масавыя акцыі з-за рызыкі ракетнага абстрэлу
Авіязапчасткі былі на рамонце ў кампаніі «Мотор Січ» (Запарожжа).
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны раніцай 22 жніўня паведаміў, што ўкраінскія падразьдзелы замацоўваюцца на расейскіх пазыцыях у Запароскай вобласьці.
«Гэта як мінімум трэцяя пасьпяховая атака на вайсковыя аэрадромы, што выклікае сумневы ў здольнасьці Расеі абараняць стратэгічныя месцы ў глыбіні краіны», — адзначаецца ў паведамленьні вайсковай выведкі Вялікай Брытаніі.
У Маскве праз новую атаку дронамі спынялі працу чатыры аэрапорты: «Унукава», «Дамадзедава», «Жукоўскі» і «Шарамецьцева».
У Расеі больш не засталося інжынэрна-будаўнічай базы для будаўніцтва такіх самалётаў, піша выданьне The Moscow Times.
Украіна атрымае 42 зьнішчальнікі F-16 пасьля падрыхтоўкі пілётаў і інжынэраў. Пра гэта пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ паведаміў прэзыдэнт Украіны. Зяленскі прыехаў у Нідэрлянды зь візытам.
Уладзімір Зяленскі зь першай лэдзі Ўкраіны Аленай Зяленскай прыбылі ў Нідэрлянды.
Пасьля ўдару на вакзале загарэўся дах.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расейскія кампаніі атрымалі дзясяткі тысяч паставак з Кітая. Размова ідзе аб кампаніях, якія вырабляюць ракетныя ўстаноўкі, бронетэхніку і стратэгічныя бамбавікі. Сярод гэтых кампаній ёсьць тыя, якія патрапілі пад заходнія санкцыі.
Францыя рашуча асуджае расейскія ўдары па цэнтры Чарнігава, гаворыцца ў заяве МЗС гэтай краіны.
Загрузіць яшчэ