Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вывезены з Марыюпалю падлетак, які хацеў уцячы з Расеі, знаходзіцца ў Беларусі


Багдан Ярмохін
Багдан Ярмохін

Пра тое, што вывезены з радзімы марыюпалец знаходзіцца ў суседняй Беларусі, стала вядома журналістам.

17-гадовы ўкраінец Багдан Ярмохін, які быў дэпартаваны з акупаванага Марыюпалю ў Расею, пакінуў гэтую краіну. Пра гэта піша ўкраінская служба Радыё Свабода, спасылаючыся на выданьне «Вёрстка», якое размаўляла з самым Ярмохіным і ягонай адвакаткай Кацярынай Баброўскай.

Цяпер падлетак знаходзіцца ў Беларусі, куды прыляцеў разам са сваёй апякункай — старэйшай сястрой.

Яшчэ 13 лістапада, адзначае выданьне, Ярмохін напісаў у Instagram, што, нягледзячы на заяву расейскіх уладаў аб тым, што яму будзе дазволена пакінуць Расею, ён пакуль нічога ня ведае пра маючую адбыцца паездку.

Багдан Ярмохін, сірата з Марыюпалю, пасьля акупацыі гораду расейскімі войскамі спачатку трапіў у акупаваны Данецк, а пасьля яго вывезьлі ў Маскоўскую вобласьць Расеі, дзе аддалі пад апеку расейскай сям’і.

Ярмохіну аформілі расейскае грамадзянства, але ён захаваў грамадзянства Ўкраіны.

Багдан Ярмохін
Багдан Ярмохін

Сірата неаднаразова заяўляў, што хоча вярнуцца ва Ўкраіну, дзе яго законным прадстаўніком можа выступіць дарослая сястра. У сакавіку ён спрабаваў уцячы ва Украіну празь Беларусь, але яго затрымалі.

Расейскія ўлады матывавалі гэта тым, што ён, будучы непаўналетнім, ня можа сам вырашаць, дзе жыць. Гісторыя Ярмохіна набыла рэзананс пасьля таго, як падлетку прыйшла позва з патрабаваньнем стаць на ўлік у вайсковы камісарыят Расеі. А гэта азначае тое, што вывезенага з Марыюпалю падлетка могуць патэнцыйна прызваць у расейскае войска на вайну супраць ягонай радзімы.

Ярмохін зьвярнуўся да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай дапамагчы яму вярнуцца на радзіму. Ён афіцыйна адмовіўся даць яму як сіраце кватэру ў Расеі.

Расейская ўпаўнаважаная ў справах дзяцей Марыя Львова-Бялова заявіла, што будзе дамагацца ліквідацыі перашкодаў для вяртаньня падлетка на радзіму. Раней Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў на яе і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ордэры на арышт за прымусовы і гвалтоўны вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG