Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненьні да беларускага праўладнага актывіста Аляксея Талая


Аляксей Талай. Архіўнае фота.
Аляксей Талай. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб увядзеньні ў дзеяньне рашэньняў Савета нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях.

Адным з указаў уводзяцца абмежаваньні на пяць гадоў супраць 100 фізычных асоб і 37 юрыдычных асоб. Санкцыі ўведзены ў дачыненьні да беларускага праўладнага актывіста і заснавальніка дабрачыннага фонду Аляксея Талая.

Патрапіла ў сьпіс упаўнаважаная па правах дзіцяці пры прэзыдэнце РФ Марыя Львова-Бялова, а таксама заснаваная ёй некамэрцыйная арганізацыя «Квартал Луі». «РБК-Украіна» мяркуе, што ў другі ўказ уключаны асобы, верагодна, датычныя да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

МЗС Украіны, як гаворыцца ва ўказах, даручана праінфармаваць кампэтэнтныя органы ЭЗ, ЗША і іншых краін аб прымяненьні санкцый і «паставіць перад імі пытаньне аб увядзеньні аналягічных абмежавальных мер».

Па дадзеных украінскага амбудсмэна Дзьмітрыя Лубінца, усяго з Украіны ў Расею за час вайны было дэпартавана больш за 16 тысяч дзяцей. За незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў РФ Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і Львовай-Бяловай.

У дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей Расеі дапамагае Беларусь. Па даручэньні Аляксандра Лукашэнкі дзяцей вывозяць праз РФ у Беларусь нібыта на «аздараўленьне». Арганізацыяй іх разьмяшчэньня ў беларускіх лягерах займаецца фонд Талая. Акрамя таго, вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь рэжыму Лукашэнкі дапамагае Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG