Місія ААН па правах чалавека ва Ўкраіне, у склад якой уваходзяць дзясяткі назіральнікаў, заявіла, што чакае, што рэальная колькасьць загінуўшых будзе значна вышэйшай, чым афіцыйныя дадзеныя, паколькі праца па пацьвярджэньні фактаў працягваецца, паведамляе Голас Амэрыкі.
Гэта тычыцца, у тым ліку, ахвяраў першых месяцаў расейскага ўварваньня, уключаючы ахвяры сярод мірнага насельніцтва ў Марыюпаля і на тэрыторыі «Азоўсталі».
«Дзесяць тысяч загінулых грамадзянскіх асоб — гэта змрочная вяха для Украіны», — заявіла Даніэль Бэл, які ўзначальвае маніторынгавую місію ААН ва Ўкраіне.
«Вайна Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны, якая працягваецца ўжо 21-ы месяц, рызыкуе перарасьці ў зацяжны канфлікт, і цяжкія чалавечыя ахвяры не паддаюцца вылічэньню» — падкрэсьліла Даніэль Бэл.
Па дадзеных ААН, сьмерці пераважнай большасьці людзей былі выкліканыя прымяненьнем зброі выбуховага дзеяньня, які мае шырокую зону паражэньня, такога як снарады, ракеты і касэтныя боепрыпасы.
Амаль палова сьмерцяў мірных жыхароў Украіны за апошнія тры месяцы адбылася далёка за лініяй фронту, адзначылі ў ААН, растлумачыўшы гэта ужываньнем расейскімі войскамі ракет далёкага радыюсу дзеяньня.
Дадзеныя ААН сьведчаць, што пажылыя людзі, якія ня могуць ці ня хочуць перасяляцца ў больш бясьпечныя месцы, складаюць непрапарцыйна большую частку загінулых ва Ўкраіне.
Больш за траціну ахвяраў, узрост якіх быў пацьверджаны, былі старэйшыя за 60 гадоў, у той час як гэтая ўзроставая група складае толькі чвэрць усяго насельніцтва Ўкраіны.