Патрыярх 13-га ўзначаліць службу ў Сьвята-духоўным катэдральным саборы ў Менску, 14-га адслужыць чын у Храме Ўсіх Сьвятых.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у суботу завяршыў свой трохдзённы дзяржаўны візыт у Нямеччыну ў Кёльне, дзе адкрыў адну з самых вялікіх мячэцяў у Эўропе. З гэтай нагоды, ён выступіў перад мусульманамі ў саракахвіліннай прамовай. Мячэць, паводле Эрдагана, азначае будынак, у якім няма ніякай розьніцы паміж людзьмі.
Беларусы ўпершыню масава здолелі ўбачыць Папу Рымскага Францішка, калі ён прыехаў у суседнюю Літву 22–23 верасьня. Беларускіх пілігрымаў у Літве было больш за 2 тысячы, многія казалі, што Папа іх зьдзівіў. Карэспандэнт Свабоды зафіксаваў пяць нечаканых рэчаў на сустрэчах Папы ў Вільні і Коўне.
Аднак пакуль няясна, ці дазволяць менскія ўлады, каб гэтыя званы загучалі.
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей зноў пацьвердзіў, што ня мае намеру адступаць у пытаньні наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве і што Ўсяленскі патрыярхат не пагражае і не прымае пагрозаў у гэтай справе.
Пантыфік узяў удзел у цырымоніі памяці габрэйскай грамады Літвы, амаль цалкам зьнішчанай у гады Другой сусьветнай вайны.
Да чаго можа прывесьці наданьне аўтакефаліі і стварэньне новай кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы? Ці рушыць усьлед за гэтым гаспадарча-маёмасны канфлікт і ці сапраўды, як гаворыць пра гэта большасьць праўладных расейскіх СМІ, сусьветнае праваслаўе чакае глябальны раскол?
Падчас імшы ў Каўнасе пантыфік надаў асаблівую ўвагу габрэям, якія сталі ахвярамі Трэцяга рэйха. У Вільні ён наведае Музэй акупацыі і барацьбы за свабоду.
Падчас сустрэчы ў літоўскай сталіцы з кіраўніком дзяржавы Даляй Грыбаўскайце Папа Рымскі Францішак, аддаючы даніну рэлігійнай і нацыянальнай талерантнасьці ў краіне, пералічыў этнасы ў складзе Літоўскай Рэспублікі, не забыўшыся і пра беларусаў.
Другі раз у гісторыі Літвы гэтую краіну наведаў Папа Рымскі. У час сустрэчы зь ім прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце падзякавала Ватыкану за падтрымку антысавецкага супраціву і заявіла, што цяпер Літва жыве «паблізу агрэсіі і хлусьні».
У прэзыдэнцкім палацы адбылася паўгадзінная сустрэча Папы Рымскага зь кіраўніцай Літвы Даляй Грыбаўскайце. Вернікі чакаюць Папу на Катэдральным пляцы Вільні.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Вільні, у касьцёле сьвятога Рафала, упершыню памаліўся па-беларуску. Тут сабраліся вернікі зь Беларусі, якія прыехалі ў Вільню на сустрэчу з Папам Францішкам.
Плянуецца, што Папа Францішак прыбудзе ў Вільню 22 верасьня ў першай палове дня. Зь Беларусі ў Вільню і Коўну на сустрэчы з Пантыфікам прыедуць тысячы беларусаў, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і шэраг беларускіх каталіцкіх біскупаў.
Калі ва Ўкраіне зьявіцца незалежная Адзіная памесная праваслаўная царква, і як будуць прымацца рашэньні аб пераходзе ўкраінскіх царкоўных суполак.
У суботу, 22 верасьня, галава каталіцкай царквы папа Францішак прыляціць у Вільню, а 23-га — адслужыць імшу ў Коўне. Літоўская амбасада паспрыяла таму, каб і беларусы змаглі там прысутнічаць.
Такую заяву пантыфік зрабіў на сустрэчы з моладзьдзю ў Францыі. Паводле словах Францішка, сэкс неабходны для стварэньня новага жыцьця.
Украіна выйшла на фінішную прамую ў пытаньні атрыманьня аўтакефаліі праваслаўнай царквы, заявіў прэзыдэнт Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з экзархамі Канстантынопальскага патрыярхату.
Што азначае для Ўкраіны рашэньне аб наданьні аўтакефаліі ўкраінскаму праваслаўю? Якія грамадзкія і палітычныя наступствы будзе мець гэтае рашэньне? Наколькі моцныя памкненьні да незалежнасьці ў Беларускай праваслаўнай царкве?
Тыбэцкі духоўны лідэр Далай-лама сустрэнецца ў Нідэрляндах зь людзьмі, якія абвінавачваюць будысцкіх настаўнікаў у сэксуальных злоўжываньнях.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін на просьбу Радыё Свабода камэнтуе рашэньне Канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай Праваслаўнай царкве аўтакефалію.
Сынод Беларускай праваслаўнай царквы выказаў пратэст супраць дзеяньняў Канстантынопальскага (Сусьветнага) патрыярхату, заявіўшы аб яго «агрэсіўным ўмяшаньні» ва ўнутраныя справы Рускай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне, накіраваным на «падрыў асноў Міжправаслаўнага міру і адзінства».
Папа рымскі Францішак заклікаў высокапастаўленых каталіцкіх біскупаў з усяго усяго сьвету прыехаць у Ватыкан, каб абмеркаваць меры абароны дзяцей ад сэксуальных дамаганьняў з боку служыцеляў каталіцкай царквы.
Працэс наданьня аўтакефаліі ня мусіць быць прычынай падзелу ці расколу Праваслаўнай царквы, а прызначэньне двух экзархаў ва Ўкраіну з боку Ўсяленскага патрыярхату павінна «падкрэсьліць рашучасьць Варфаламея пасьпяхова разьвязаць нязгоды між украінскімі праваслаўнымі».
У горадзе Кошыцэ ў Славаччыне каля трыццаці тысяч вернікаў-каталікоў у суботу прынялі ўдзел у цырымоніі бэатыфікацыі (далучэньня да ліку блажэнных) Ганны Калясаравай — славацкай дзяўчыны, забітай падчас Другой сусьветнай вайны савецкім салдатам за адмову ўступіць зь ім у інтымную сувязь.
У Стамбуле прайшла сустрэча патрыярха Канстантынопальскага Варфаламея і патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
У Горадні 28 жніўня афіцыйна зарэгістравалі тэалягічны каледж імя сьвятога Казіміра. Навучальная ўстанова будзе рыхтаваць спэцыялістаў для рэлігійнай дзейнасьці ў Горадзенскай дыяцэзіі.
Хакерская група Fancy Bear з 2015 году спрабавала ўзламаць электронныя рэсурсы Канстантынопальскага патрыярха Варфаламея і іншых праваслаўных герархаў.
У нядзелю падчас візыту ў Ірляндыю — першага за чатыры дзесяцігодзьдзі — Папа Рымскі Францішак папрасіў прабачэньня за «зьнявагу і здраду», якія, паводле яго, перажылі ахвяры пэдафіліі з боку каталіцкіх сьвятароў і іншых дзеячаў Царквы.
Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.
У праграме абяцаюць «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і пазлы і самую лепшую беларускамоўную агучку ад каманды КінаКонг».
Пантыфік назваў «зьверствамі» спакушэньне малалетніх.
Дзе той арган, які вывезьлі з Магілёва за савецкім часам у 1956 годзе, невядома.
Ксёндз Сяргей Сурыновіч праводзіць мастацкія пленэры ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі — мястэчку на беларуска-латвійскім памежжы. Паводле традыцыі мастакі штораз пакідаюць арганізатару колькі карцін, і ён складае зь іх экспазыцыі, што вандруюць па розных гарадах Беларусі. Ксёндз Сяргей хацеў бы стварыць у касьцёле мясцовую мастацкую галерэю, але пакуль гэта толькі мара.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў Курапаты «Галгофай беларускага народу» і выказаўся пра будоўлю рэстарацыі «Поедем поедим», а таксама пра «ўпарадкаваньне» Вайсковых могілак у Менску.
Маскоўскі патрыярх Кірыл 31 жніўня наведае Стамбул і сустрэнецца з Сусьветным патрыярхам Барталамеем. Пра гэта паведаміў офіс генэральнага сакратара Сьвятога Сыноду Канстантынопальскага патрыярхату.
Рымска-каталіцкая царква афіцыйна зьмяніла сваё вучэньне, прызнаўшы сьмяротнае пакараньне непрымальным пры любых абставінах.
Пасьля атрыманьня Ўкраінскай памеснай царквой томасу ад сусьветнага патрыярха Масква ня зможа лічыць гісторыю сваёй царквы з часоў хрышчэньня Русі. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Прямий» заявіў патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Ўкраіны Філарэт.
Папа рымскі Францішак прыняў адстаўку былога арцыбіскупа Вашынгтонскага кардынала Тэадора Маккэрыка, якога абвінавачваюць у сэксуальным гвалце ў дачыненьні да непаўналетняга. Упершыню больш чым за 100 гадоў член калегіі кардыналаў Ватыкану пакінуў яе добраахвотна.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў, што, калі ён кажа «расейская культура», то мае на ўвазе і Ўкраіну, і Расею, і Беларусь, «таму што ўсё гэта і ёсьць Сьвятая Русь, і народ наш, як называлі нас візантыйцы ў часы сьвятога князя Ўладзіміра, называўся "росамі"- расейцамі». «Вось у гэтым сэнсе мы ўжываем гэтае слова», — сказаў патрыярх.
Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату на паседжаньні Сіноду 27 ліпеня паведаміла пра акалічнасьці замаху на патрыярха Філарэта, які адбыўся 25 траўня.
21 ліпеня ў менскай супольнасьці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэньне ў сталічнай парафіі сьв. Францішка Асізскага ў мікрарёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцаньні прынёс брат Ян Садоўскі.
Паводле адной з вэрсій, лідэр сэкты назваў сябе імем «Кузя» ў гонар хатняга папугая.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да дзяржаўных уладаў Беларусі і грамадзкіх арганізацый з заклікам зрабіць усё магчымае, каб захаваць гістарычную каштоўнасьць Вайсковых могілак у Менску.
Мерапрыемствы ў рамках фэсту ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, які традыцыйна адбываецца 1-2 ліпеня, сёлета давялося праводзіць пад дажджом.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч браў удзел ва ўрачыстасьцях у Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
Распачаць духоўную перамену неабходна зь сябе, не шукаючы вінаватых. Арцыбіскуп таксама выказаў «заклапочанасьць маральным становішчам сучаснага чалавека і асабліва маладога пакаленьня».
Тры драўляныя крыжы памяці ахвяраў рэпрэсій, якія ў розныя гады былі ўсталяваныя на тэрыторыі Трасьцянецкага мэмарыялу, што пад Менскам, зьніклі незадоўга да адкрыцьця другой чаргі мэмарыялу на тэрыторыі былога канцлягера
Раз на год у Альшанскім возеры ў вёсцы Альшаны (Столінскі раён Берасьцейшчыны) прымаюць хрост вернікі Царквы веры эвангельскай. Сёлета іх было 91 чалавек.
Папа Рымскі Францішак даў вялікае інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву Reuters, у якім, сярод іншага, выказаўся пра ролю жанчын у Касьцёле, сэксуальныя злоўжываньні, мігрантаў і будучыню Касьцёла.
Загрузіць яшчэ