Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўны сэкс, біткоіны і Ленін. Пра што распавядае галоўны бацюшка-блогер Беларусі


Аляксандар Кухта
Аляксандар Кухта

Праваслаўны сьвятар з аграгарадка Міханавічы завёў відэаблог на ютубе і за два гады стаў адным з самых папулярных блогераў праваслаўнай царквы.

25 гадовы Аляксандар Кухта на мове інтэрнэту распавядае пра самыя розныя рэчы з пункту гледжаньня праваслаўя. Ён не баіцца ні цкаваньня, ні троляў, ні таго, што можа закрануць пачуцьці вернікаў — на тэрыторыі Беларусі няма закону, які карае за жарты пра рэлігію.

Першае відэа было экспэрымэнтам, але ўжо пасьля выхаду чацьвёртага роліка бацюшка-блогер атрымаў дабраславеньне кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы.

«Сёньня мы з вамі будзем размаўляць пра сэкс. Так, я наўмысна ўжываю слова сэкс, каб падкрэсьліць, што казаць мы будзем не пра пачуцьці або іх прыроду, а канкрэтна пра працэс, які так і называецца», — кажа ў адным з сваіх відэа аўтар канал «Batushka адкажа».

Сьвятар Аляксандар Кухта завёў відэаблог два гады таму. За гэты час яго канал сабраў больш за мільён праглядаў, а РПЦ афіцыйна прызнала айца Аляксандра лепшым блогерам сярод праваслаўных сьвятароў.

У сваіх відэа сьвятар тлумачыць простай мовай самыя складаныя тэмы. Ён не саромецца казаць пра сэкс і рэвалюцыі, патрыятызм і перапахаваньне Леніна.

Цяпер на блог самага папулярнага інтэрнэт-бацюшкі Беларусі падпісаныя каля 20 тысяч чалавек — у два разы больш, чым усё насельніцтва Міханавічаў, дзе ён служыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG