Пракуратура штату Ілінойс западозрыла амаль 700 сьвятароў у сэксуальных дамаганьнях да дзяцей. Інфармацыя аб злачынствах апублікаваная ў дакладзе пракуратуры штата.
Паводле словаў пракурора, каталіцкая царква прыклала недастаткова намаганьняў для расьсьледаваньня выпадкаў сэксуальнага гвалту з боку сьвятароў.
Раней царква апублікавала каля 200 імёнаў сьвятароў, абвінавачаных у дамаганьнях. Але царкоўныя ўлады маўчалі пра выпадкі, заявы аб якіх паступілі ў праваахоўныя органы, заявіла генпракурор Ілінойсу Ліса Мадыган.
Пэрыяд, калі дамаганьні мелі месца, у дакладзе не называецца. Расьсьледаваньне ў Ілінойсе вырашылі распачаць пасьля публікацыі ў жніўні заключэньняў пракуратуры ў штаце Пэнсільванія. Там каля 300 мясцовых сьвятароў абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Прадстаўнікі каталіцкай царквы ў Ілінойсе заявілі, што прызнаюць факт шматлікіх выпадкаў сэксуальнага гвалту над дзецьмі.
Прадстаўнікі царквы заўсёды перадаюць праваахоўным органам інфармацыю аб кожным выпадку дамаганьняў, заявіў арцыбіскуп Чыкага Блэйз Супіч.