Малітва адбылася ў двары ватыканскай базылікі сьвятога Пятра ўвечары 27 сакавіка, паведамляе vaticannews.va. На плошчы не было вернікаў, ахвотныя далучыліся да богаслужэньня праз прамую трансьляцыю па тэлебачаньні і інтэрнэце.
Папа Францішак зачытаў урывак зь Бібліі, як Хрыстос суцішыў буру на возеры, і заўважыў, што ў гэтай сцэне людзі сёньня могуць пазнаць сябе.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Бура выкрывае нашую ўразьлівасьць і выяўляе тую ілжывую і павярхоўную ўпэўненасьць, зь якой мы пабудавалі нашыя справы, нашыя праекты, нашыя звычкі і прыярытэты. Яна дэманструе, што мы дазволілі сабе заснуць і пакінуць тое, што нас жывіць, падтрымлівае і дае моц нашаму жыцьцю і нашай супольнасьці. З бурай ... адкрылася ... тая (благаслаўлёная) агульная прыналежнасьць, якой ня можам пазбавіцца: братняя прыналежнасьць», — сказаў Францішак.
Ён заўважыў, што менавіта ў часы выпрабаваньняў выяўляецца ўзровень разьвіцьця народаў.
На заканчэньне малітвы Сьвяты Айцец удзяліў надзвычайнае бласлаўленьне Urbi et orbi (Гораду і сьвету).
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ