У краінах, дзе абвешчаная пандэмія каранавірусу і дзе людзям забаронена зьбірацца, біскупы і сьвятары павінны сьвяткаваць абрады Вялікага тыдня бязь вернікаў.
Людзі могуць далучыцца да малітвы дома і ўдзельнічаць у абрадах дзякуючы перадачам, рэкамэндаваным Ватыканам.
Набажэнства ў Вялікую суботу неабходна праводзіць толькі ў саборах і парафіяльных храмах. Сьвятарм забаранілі падаваць вернікам крыж для пацалунку і праводзіць абрад абмываньня ног.
У дакумэнце Ватыкану, сярод іншага, гаворыцца, што дата сьвятаў застаецца нязьменнай, але працэсіі (шэсьці) і «ўсе іншыя формы набожнасьці» могуць быць перанесеныя на больш позьнюю дату. Магчымая дата — 14 і 15 верасьня.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Указ таксама загадвае, што ў месцах, дзе ўлады ўводзілі абмежаваньні для насельніцтва, сьвятары (па ўзгадненьні зь біскупамі) могуць праводзіць набажэнства ў сваіх парафіях без удзелу вернікаў.