Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкая праваслаўная царква перанесла сьвяткаваньне Вялікадня


Архіяпіскап Атэнскі Геранім, кіраўнік Грэцкай праваслаўнай царквы
Архіяпіскап Атэнскі Геранім, кіраўнік Грэцкай праваслаўнай царквы

Сынод Эладзкай (Грэцкай) праваслаўнай царквы 1 красавіка прыняў рашэньне аб тым, што ўрачыстая начная велікодная служба, з увагі на эпідэмію каранавірусу, адбудзецца ў канцы траўня.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Эладзкай праваслаўнай царквы Ecclesia.gr.

У пятым пункце пастановы царкоўнага сыноду гаворыцца: «Мы жадаем і молімся аб тым, каб у хуткім часе небясьпека мінула, каб мы ўсе (духавенства і народ) маглі быць вартымі разам адсьвяткаваць Сьветлае Уваскрасеньне нашага Госпада сьвяточным нядзельным набажэнствам… апоўначы з аўторка 26 на сераду 27 траўня 2020 г.».

Паводле новаюліянскага календара, якога прытрымліваецца Эладзкая праваслаўная царква, сёлета Вялікдзень у Грэцыі прыпадае на 19 красавіка.

Эладзкая царква запісаная ў Канстытуцыі Грэцыі як паноўная ў краіне, нягледзячы на прыняцьце свабоды веравызнаньня. Тым ня менш некалькі праваслаўных святароў былі арыштаваныя пасьля спробаў праводзіць багаслужбы насуперак пастанове ўраду, які загадаў зачыніць храмы праз пагрозу распаўсюду каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG