Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вернікі каранавірусу не баяцца ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Маскве ў храме сьвятога пакутніка Ермагена ў Гальянаве з 14 сакавіка вернікі маюць магчымасьць пакланіцца Лакоцкай іконе Божай Маці «Замілаваньне». У РПЦ яе лічаць цудатворнай.

«Па малітвах перад гэтым абразом многія атрымліваюць вылячэньне і дабрадатную дапамогу, знаходзяць зьніклых бязь вестак» — сказаў тэлеканалу «Царград» настаяцель храму Аляксей Даўгаполы.

Абраз, які, як сьцьвярджаецца, ужо больш за 20 гадоў міраточыць, прывезьлі ў Маскву ўпершыню.

Памочнік япіскапа Жалезнагорскай япархіі Юры Шышкоў у інтэрв’ю Радыё Свабода ня стаў сьцьвярджаць, ні абвяргаць, што абраз дапамагае ад каранавірусу. «Па вашай веры будзе вам» — сказаў ён.

Расейская праваслаўная царква ня мае намеру адмаўляцца ад набажэнстваў з прычыны пагрозы пашырэньня каранавірусу, заявіў кіраўнік сынадальнага аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў мітрапаліт Іларыён. Яго словы падае «Інтэрфакс». Ён параіў «прастуджаным» не наведваць храмы.

Сынод РПЦ у заяве ў сувязі з каранавіруснай інфэкцыяй заклікаў вернікаў датрымвацца гігіены, а таксама выказаўся за «шырокае прымяненьне санітарных раствораў для дэзыінфэкцыі ківотаў абразоў, да якіх прыкладаюцца вернікі, выкарыстаньне аднаразавых кубачкаў для запіваньня».

Раней паведамлялася, што пецябруржцы ўсталі ў чаргу ў Казанскім саборы да мошчаў Яна Хрысьціцеля, прывезеных зь Ерусаліму.

  • У шэрагу краін Эўропы абмежаваньні масавых мерапрыемстваў з прычыны эпідэміі каранавірусу пашыраюцца і на набажэнствы. У Італіі зачыненыя каталіцкія храмы. Ватыкан абвясьціў, што велікодныя набажэнствы будуць праводзіцца без прысутнасьці публікі.
  • Паводле дадзеных міжнародных дасьледаваньняў і СААЗ, каранавірус перадаецца ад чалавека да чалавека на адлегласьці да аднаго мэтру і празь цьвёрдыя паверхні, дзе ён можа заставацца да 72 гадзін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG