Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Праваслаўнай царквы Ўкраіны назваў аднаполыя шлюбы прычынай каранавірусу


Патрыярх Праваслаўнай царквы Ўкраіны Філарэт
Патрыярх Праваслаўнай царквы Ўкраіны Філарэт

Актывісты ўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Інсайт» вырашылі падаць у суд на ганаровага патрыярха Праваслаўнай царквы Ўкраіны Філарэта, які назваў у ліку прычынаў пандэміі каранавірусу «найперш аднаполыя шлюбы», расказвае тэлеканал «Настоящее время».

Філарэт — 91-гадовы былы патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, які адмовіўся скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасьля аб’яднаньня ўкраінскіх праваслаўных у адзіную царкву, спрабаваў склікаць альтэрнатыўны ПЦУ сабор у Кіеве. Цяпер ён мае пасаду ганаровага патрыярха ПЦУ, але ягоны канфлікт зь дзейным кіраўніком ПЦУ дагэтуль ня вырашаны.

У эфіры ўкраінскага «4 каналу» 19 сакавіка патрыярх Філарэт заявіў, што «эпідэмія — гэта пакараньне Божае за грахі людзей», бо людзі «адкрыта дабро не абараняюць, а абараняюць зло, і ня толькі яго абараняюць, а і распаўсюджваюць». Пад гэтым, казаў ён, найперш маюцца на ўвазе аднаполыя шлюбы, а таксама тое, што «дзяцей вучаць выбіраць сабе пол». Сам ён верыць, што яго каранавірус не зачэпіць, бо «Госпад не дапусьціць», і таму ня стане адмяняць багаслужэньні.

Актывісты «Інсайт» паведамілі, што падаюць на яго ў суд, бо «Філарэт, будучы публічнай асобай, мае вялікі ўплыў на людзей, якія належаць да рэлігійнай супольнасьці, і ягоныя словы могуць падбухторваць да дыскрымінацыі, распаўсюду стыгматызацыі і пераходу да гвалтоўных дзеяньняў».

Цяпер юрысты разглядаюць некалькі варыянтаў позвы: або супраць дыскрымінацыйных заяваў, або супраць паклёпу, або ў абарону гонару і годнасьці. У «Інсайт» кажуць, што пытаньне не ў маральнай шкодзе ці грашах, а ў тым, каб «людзі выбачаліся за свае словы і зьняпраўдзілі недакладную інфармацыю».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG