Прэм’ер-міністар Бойка Барысаў заявіў у чацьвер, што праваслаўныя цэрквы ў Баўгарыі будуць адкрытыя для традыцыйных вербных і велікодных набажэнстваў, нягледзячы на выбух каранавірусу.
Аднак Барысаў таксама заклікаў баўгараў заставацца і маліцца ў сваіх дамах. Службы ў буйных храмах будуць трансьлявацца ў жывым эфіры на дзяржаўнай тэлевізіі.
«Цяжкае рашэньне, але я гатовы прыняць папрокі, — сказаў Барысаў на прэс-канфэрэнцыі. — Япіскапы сказалі мне, што шмат людзей адчуваюць роспач. Таму я проста не магу выдаць загад аб закрыцьці цэркваў)».
Службы ў Вербную нядзелю і асабліва на Вялікдзень звычайна праводзяць тысячы храмаў па ўсёй гэтай балканскай краіне.
Баўгарыя абвясьціла надзвычайнае становішча да 13 траўня і забараніла людзям зьбірацца больш як па два чалавекі. Паводле стану на чацьвер было 611 пацьверджаных выпадкаў заражэньня новым каранавірусам і 24 сьмерці.