Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Варшаве выдалі ноту з просьбай аб экстрадыцыі двух украінскіх дывэрсантаў, якія падарвалі рэйкі на ўсходзе Польшчы.
Магілёўская абласная інспэкцыя Дзяржстандарту забараніла адной з крамаў Магілёву рэалізацыю 170 найменьняў прадукцыі лёгкай прамысловасьці, у тым ліку адзеньне і абутак для дзяцей і падлеткаў.
Сэрвіс Google Earth Pro абнавіў спадарожнікавыя здымкі беларускай сталіцы. На сьвежых кадрах можна ў дэталях разгледзець маштабы будаўніцтва на Залатагорскіх могілках, заўважыла «Наша Ніва».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што канец 2025 году будзе «вельмі складаным і цяжкім» праз шчыльны працоўны графік, у тым ліку ў сьвятле сустрэчы з дэлегацыяй ЗША.
Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных зьвестак іхных памежных службаў.
Справу аб забойстве жанчыны на праспэкце Ракасоўскага ў Менску ў 2021 годзе перадалі ў суд. Галоўнага фігуранта сілавікі застрэлілі пры спробе затрыманьня.
Сейм Літвы 20 лістапада ратыфікаваў пагадненьне аб супрацы ў стварэньні ў Вільні інфармацыйнага пункту Рады Эўропы для жыхароў Беларусі.
Падарожнікі лічаць, што з суседзямі трэба сябраваць, а не канфліктаваць, і што трэба дамаўляцца. Беларусы адзначалі, што заўсёды жылі ў міры, працавалі разам і мелі шмат кантактаў зь літоўцамі. Рэпартаж Свабоды.
Пасьля паведамленьняў пра тое, што ЗША рыхтуюць прапановы аб мірнай дамове, кіраўніца замежнай палітыкі ЭЗ Кая Калас заявіла, што Кіеў і Эўропа павінны быць залучаныя ў кожны мірны плян для Ўкраіны.
Тарас Мурог раней быў першым намесьнікам генэральнага дырэктара МТЗ.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Турэччыну, каб падтрымаць мірныя перамовы, якія зайшлі ў тупік. Тымчасам узмацняецца ціск на ўкраінскага лідэра і кіраўніка яго адміністрацыі Андрэя Ермака праз карупцыйны скандал.
У Беларусі застаюцца заблякаванымі больш за 1000 літоўскіх фураў, ад якіх патрабуюць па 120 эўра платы за паркоўку ў дзень.
Пошукава-выратавальныя апэрацыі працягваюцца на месцы расейскага ўдару ў Цярнопалі, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях Украіны.
Гэта зьняволеныя з палітычных прычынаў сьвятары Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў калёніі, і Анджэй Юхневіч, асуджаны на 13 гадоў калёніі.
З 21 лістапада аднаўляецца рух рэгулярнага аўтобуснага злучэньня зь Менска ў Літву і Латвію.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск раней паведаміў, што сьледчыя выявілі падазраваных у дывэрсіі на чыгунцы ў Польшчы.
Сумежныя беларускія пункты пропуску Беняконі і Каменны Лог таксама аднавілі пропуск.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская стала адным зь ляўрэатаў прэміі «Індэкс цэнзуры — 2025» за свабоду слова.
Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі» наўрад ці прынясе ўладам вялікія эканамічныя дывідэнды. Імаверна, выдаткі дзяржаўнага апарату для іх пошуку не акупяцца, вялікага сацыяльнага ці палітычнага плёну ўлады не атрымаюць. А вось вялікае раздражненьне многіх беларусаў гэтыя новыя захады ўжо выклікалі.
Рашэньне Літвы закрыць мяжу было кепска падрыхтаваным, у выніку завяршэньня крызісу ў публічнай плашчыні выйграў Лукашэнка, лічыць палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Мяжа адкрыецца ў ноч на 20 лістапада. Пры гэтым улады ў Менску заяўляюць, што даведаліся пра такі намер, прачытаўшы навіны ў СМІ.
У дзень, калі Польшча адкрыла два памежныя пераходы з Беларусьсю — «Кузьніца–Брузгі» і «Баброўнікі–Бераставіца», беларуская прапаганда выбухнула радаснымі рэпартажамі і эўфарычнымі водгукамі.
Закрыцьцё мяжы Літвой аказалася дзейным інструмэнтам узьдзеяньня на рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
З адкрыцьцём мяжы зь Беларусьсю літоўскі ўрад таксама вырашыў зьмякчыць рыторыку ў дачыненьні да афіцыйнага Менску, каб паглядзець, наколькі сур’ёзныя намеры ў рэжыму Лукашэнкі што да дээскаляцыі памежнага канфлікту.
Пра стварэнне трыбуналу гаварылася даўно, а першыя дакумэнты падпісалі ў чэрвені сёлета.
Закрытыя ў кастрычніку два пункты пропуску на мяжы Літвы і Беларусі Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі) адкрыюцца а 1-й гадзіне па беларускім часе 20 лістапада.
Упаўнаважаная Ўкраіны ў абароне дзяржаўнай мовы Алена Іваноўская заявіла аб неабходнасьці стварэньня «дарожнай мапы», якая дазволіць паступова вырашыць праблему выкарыстаньня расейскай мовы ў адукацыйных установах і грамадзкай прасторы.
Людміла Ганчарэнка была ў ліку 5 украінскіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі, якіх удалося абмяняць на расейскіх палонных у чэрвені 2024 году. Цяпер яна расказала сваю гісторыю арышту, суду і вызваленьня.
Ліст з Кангрэсу ЗША накіравалі беларускай палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай у калёнію нумар 4 у Гомель. Свабодзе стаў вядомы зьмест ліста, напісанага па-беларуску.
З адкрыцьцём двух памежных пераходаў у Польшчу чэргі на ўезд для пасажырскага транспарту зь Беларусі ў Польшчу зьніклі.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
Экспэрты ААН асудзілі прызнаньне Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека «экстрэмісцкай арганізацыяй» і заклікалі Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць незалежных адвакатаў.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, што з 21 лістапада плянуе аднавіць рух рэгулярнага аўтобуснага злучэньня ў Літву і Латвію.
Сярод новых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь — 16 непаўналетніх.
17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларусьсю. З заяваў афіцыйных асобаў Літвы вынікае, што Вільня таксама гатовая неўзаабаве адкрыць мяжу зь Беларусьсю, хоць закрывалі яе да 30 лістапада.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў, што сьледчыя ўжо выявілі падазраваных у дывэрсіі на чыгунцы ў Польшчы.
Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае прамысловая вытворчасьць?
За першыя два тыдні лістапада Польская памежная служба зафіксавала 328 выпадкаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. Гэта — найменшая колькасьць парушэньняў мяжы за першую палову месяца, пачынаючы зь сёлетняй вясны.
Прэмʼер-міністарка Літвы заявіла, што падтрымала б такое рашэньне.
Канчатковага рашэньня яшчэ не ўхвалілі.
Дывэрсія адбылася ў Мазавецкім ваяводзтве на лініі Варшава — Люблін, якая далей ідзе ва Ўкраіну.
Літва заклікала Эўразьвяз выразна ацаніць дзеяньні афіцыйнага Менску як гібрыдную атаку на дзяржаву — сябра ЭЗ і разгледзець новыя санкцыі супраць адказных беларускіх чыноўнікаў і ўстановаў.
Як паведаміла агенцтву BNS генэральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене, цяпер праводзіцца больш за 22 дасудовыя расьсьледаваньні па факце перавозкі кантрабанды мэтэазондамі.
Сярод іншага, аўтары звароту выказаліся ў падтрымку Стратэгічнага дыялёгу паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што аднаўленьне памежнага руху паміж Беларусьсю і Польшчай стала вынікам «пасьлядоўнасьці» польскіх уладаў.
Як паведамляе Белстат, аб’ём прамысловай вытворчасьці за студзень-кастрычнік 2025 года склаў 98,7% да такога ж пэрыяду мінулага году.
У Беларусі рэгіянальныя і мясцовыя ўлады актывізавалі працу па стварэньні пералікаў суб’ектаў гаспадараньня, якія ў першую чаргу будуць інфармавацца аб надзвычайных сытуацыях.
У панядзелак Рада бясьпекі ААН прагаласавала за рэзалюцыю, асноўныя палажэньні якой грунтуюцца на мірным пляне для Газы, вылучаным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Улады Менску закрылі аўтамабільны рух па вуліцы Масюкоўшчына ад вуліцы Міхася Лынькова да вуліцы Калесьнікава з 0:00 18 лістапада да 0:00 17 лістапада 2030 году.
На мяжы Беларусі выезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць 1312 грузавікоў, 600 легкавых аўтамабіляў і 4 аўтобусы. Гэта менш, чым у дзень адкрыцьця двух памежных пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай.
Загрузіць яшчэ