Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе разгледзець шэраг магчымых захадаў па стрымліваньні цэнаў на нафту на фоне вайны ў Іране.
Праз два дні пасьля таго, як ЗША і Ізраіль пачалі маштабную паветраную кампанію супраць Ірану, амбасада ЗША ў Эр-Рыядзе, што месьціцца за 400 кілямэтраў ад Пэрсыдзкай затокі, была атакаваная двума іранскімі бесьпілётнікамі.
Генэральная пракуратура заявіла, што выявіла «рэабілітацыю нацызму ў асьветніцкіх лекцыях» ураджэнкі Менску, што знаходзіцца за межамі Беларусі, супраць яе завялі крымінальную справу.
Камісія ўраду Расеі па заканапраектнай дзейнасьці ўхваліла ўнясеньне на разгляд Дзяржаўнай думы праекту закону, што прадугледжвае выкарыстаньне вайскоўцаў для абароны расейскіх грамадзян, арыштаваных за мяжой.
Раней улады Польшчы абвясьцілі яго ў вышук паводле падазрэньняў у «зьдзяйсьненьні злачынстваў у складзе арганізаванай злачыннай групы, чальцы якой дзейнічалі на шкоду судзьдзям агульных судоў».
Як адзначаецца ў аглядзе варожага інфармацыйнага асяродзьдзя за 2025 год, падрыхтаванага Дэпартамэнтам стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Літвы, гэта робіцца для таго, каб прадэманстраваць, што палітыка літоўскіх уладаў датычна Беларусі нэгатыўна адбіваецца на самой Літве.
Раней Украіна заявіла, што прыблізна 20 000 дзяцей былі незаконна адпраўленыя ў Расею і Беларусь, дзе іх пасьля вайсковай падрыхтоўкі прымушаюць змагацца супраць сваіх уласных войскаў.
9 сакавіка ў Рыме адбылася двухбаковая сустрэча паміж Сьвятланай Ціханоўскай і прэзыдэнтам Італіі Сэрджа Матарэлем, а таксама з прэм’ер-міністаркай Джорджай Мэлёні.
МУС назвала тэлеграм-суполку беларусаў Валенсіі экстрэмісцкім фармаваньнем.
Кампанія Meta, якая валодае сацыяльнымі сеткамі Facebook і Instagram, выдаляе публікацыі жыхароў краіны, якія крытыкуюць праект Канстытуцыі або крытыкуюць улады з іншых прычынаў.
Адна з заяўніц — Вольга Філатчанкава — была асуджаная з палітычных прычынаў на 2,5 году. Цяпер яна жыве ў Варшаве і кажа, што на сабе адчувае патрэбы беларускіх жанчын, якія прайшлі празь беларускія вязьніцы і ад перасьледу мусілі зьехаць у іншыя краіны.
Іншыя прадстаўніцы зборнай пакуль ня могуць вылецець з Аўстраліі, дзе каманда была на турніры, бо самалёт адмаўляюцца прыняць іншыя краіны, празь якія іранкі мусяць кіравацца зь перасадкай.
Міністар культуры Беларусі Руслан Чарнецкі прадставіў калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы новага мастацкага кіраўніка.
Усяго некалькі месяцаў таму ў горадзе Дружкаўка на ўсходзе Ўкраіны каля скульптуры маладых закаханых сьвяткавалі вясельлі. Сёньня яна аточаная ўсё большымі разбурэньнямі, бо расейскія войскі выкарыстоўваюць у гэтым прамысловым горадзе бесьпілётнікі далёкага радыюсу дзеяньня і авіябомбы.
Начальнік галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Леанід Недзень заявіў аб стварэньні спэцыяльнай камісіі для высьвятленьня абставін сьмерці маці і немаўляці ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай лякарні.
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаваныя ўрадам.
Афіцыйны Менск ня бачыць рэакцыі заходніх краін на вызваленьне палітвязьняў, вынікае з заявы міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова 9 сакавіка на дзяржаўным тэлебачаньні.
Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе па-ранейшаму ўжываецца сьмяротнае пакараньне.
9 сакавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вайна на Блізкім Усходзе можа «хутка скончыцца».
Гісторык і палітоляг Роза Турарбекава ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказала на пытаньне, як Захад адказвае на разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх ракет сярэдняй далёкасьці «Арэшнік».
Праваабаронцы заявілі пра ўзмацненьне рэпрэсій у Беларусі ў сфэры культуры.
У сацсетках зьявілася інфармацыя аб гібелі маці і немаўляці ў Дзяржынскай ЦРБ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ваенная апэрацыя, распачатая супраць Ірану ў мінулым месяцы, скончыцца «вельмі хутка», і паабяцаў нанесьці па краіне «значна, значна мацнейшы ўдар», калі яна заблякуе пастаўкі нафты на Блізкі Ўсход.
Ад імя «суайчыньнікаў і сябе асабіста» Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хасейні Хамэнэі з абраньнем на пасаду вярхоўнага лідэра і кіраўніка Ірана.
У Дзьвінску і Краславе на частаце 107,7 можна слухаць прапагандысцкае «Радыё Беларусь», якое вяшчае на латыскай мове.
Армія абароны Ізраіля пачала абмежаваную наземную апэрацыю супраць шыіцкай праіранскай групоўкі «Хезбала» (прызнана тэрарыстычнай у ЗША і Ізраілі) на поўдні Лібана, паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.
Аўстралію ўсё больш актыўна заклікаюць даць прытулак жаночай футбольнай камандзе Ірана, якая прыехала на турнір, і якой на радзіме можа пагражаць перасьлед.
«Пасланьне з Тэгерану — гэта пасланьне непадпарадкаваньня: вы забілі аднаго Хамэнэі, але вось вам іншы», — кажа адзін з экспэртаў па Іране.
Нечаканая актыўная дыпляматычная падтрымка афіцыйным Менскам Азэрбайджану ў ягоным канфлікце з Іранам выглядае дзіўна. Падаецца, што такім чынам Лукашэнка падае ўскосны сыгнал ЗША, дэманструючы, на чыім баку Беларусь у гэтай блізкаўсходняй вайне.
У Рыме на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню жанчын, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой падкрэсліла ролю жанчынаў у барацьбе за свабоду і дэмакратыю.
Украіна накіравала экспэртаў па дронах для абароны амэрыканскіх базаў у Ярданіі, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію New York Times, апублікаваным 9 сакавіка.
Беларускія дыпляматы 9 сакавіка заявілі суграмадзянам, якія апынуліся ў Ізраілі ў часе баявых дзеяньняў, што пакінуць краіну тыя могуць толькі самастойна. Пра эвакуацыйныя рэйсы гаворкі няма.
У Службе рэгуляваньня сувязі Літвы паведамілі, што толькі за першыя тры месяцы 2026 году адбылося 302 выпадкі стварэньня перашкод сыгналам глябальнай спадарожнікавай навігацыйнай сыстэмы GNSS.
Кніга паходзіць з парафіі Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёну.
Набыць білеты можна на рэйсы, якія вылятаюць у пэрыяд 9–11 сакавіка.
Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) апублікаваў штогадовае спавешчаньне аб міжнародных пастаўках узбраеньня, падагульніўшы падзеі ў гэтай галіне з 2021 году.
У сьпісе — выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску.
Цэны на нафту ў панядзелак 9 сакавіка вырасьлі да найвышэйшага ўзроўню зь сярэдзіны 2022 году, некаторыя буйныя вытворцы скарацілі пастаўкі, а рынак ахапілі асьцярогі ў прадчуваньні доўгіх перапынкаў у мараплаўстве з прычыны канфлікту паміж ЗША і Ізраілем з аднаго боку і Іранам з другога.
Іран адзначыў першыя гадзіны пасьля абраньня Муджтабы Хамэнэі вярхоўным лідэрам, нанёс удары ракетамі і бесьпілётнікамі па Ізраілі і краінах Пэрсыдзкай затокі — Катары, Саудаўскай Аравіі, Аб’яднаных Арабскіх Эмірата і Кувэйце.
Гэта адбылося праз восем дзён пасьля сьмерці аяталы Алі Хамэнэі ў выніку амэрыканска-ізраільскага ўдару і стала першым выпадкам у гісторыі Ісламскай Рэспублікі, калі сын вярхоўнага лідэра пераймае ўладу ад бацькі.
Духоўны орган улады Ірана — Рада экспэртаў — вызначыў новага вярхоўнага лідара краіны пасьля гібелі аяталы Алі Хамэнэі. Пра гэта паведамляюць іранскія і міжнародныя СМІ.
Кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ў праграме «ПіК Свабоды» расказаў пра пэрспэктывы дыялёгу ўладаў Беларусі і ЗША, вызваленьня палітвязьняў і зьмяншэньня іранскага ўплыву на Беларусь
Прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамэд бэн Заід аль-Нахаян афіцыйна заявіў, што яго краіна знаходзіцца ў стане вайны. Гэта яго першы публічны камэнтар пасьля таго, як Іран нанёс ракетны ўдар у адказ на супольную ізраільска-амэрыканскую атаку 28 лютага.
Губэрнатар Курскай вобласьці паведаміў, што ў часе апошняга абмену палоннымі паміж расейскім і ўкраінскім бокам, улады Беларусі вызвалілі і перадалі Ўкраіне асуджаную ўкраінку ў абмен на дзьвюх жыхарак Суджанскага раёну Курскай вобласьці — бабулю і ўнучку ва ўзросьце адпаведна 85 і 42 гадоў.
Амбасада Беларусі ў Іране рэкамэндавала беларускім грамадзянам праз закрыцьцё паветранай прасторы Ірану выкарыстоўваць наземныя шляхі для эвакуацыі з зоны канфлікту.
6 сакавіка амэрыканскія чыноўнікі заявілі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, што Расея надае Ірану інфармацыю аб каардынатах амэрыканскіх войскаў і аб’ектаў на Блізкім Усходзе для нанясеньня ўдараў.
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў праграме «ПіК Свабоды» патлумачыў, як на эканоміку Беларусі можа паўплываць цяперашняя вайна на Блізкім Усходзе.
Міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга паведаміў, што затрыманых у Вугоршчыне семярых украінскіх грамадзянаў удалося вызваліць, і цяпер яны ўжо на ўкраінскай тэрыторыі.
Выведка Масквы актыўна спрыяе іранскім вайскоўцам пры атаках на аб’екты ЗША на Блізкім Усходзе.
Загрузіць яшчэ