У панядзелак 13 траўня Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Антвэрпэне перад міністрамі культуры краін Эўразьвязу на запрашэньне Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе. Таксама Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч зь міністрамі.
Новым міністрам абароны Расеі замест Сяргея Шайгу, які займаў гэтую пасаду амаль 12 гадоў, стаў былы першы віцэ-прэм’ер расейскага ўраду, эканаміст Андрэй Белавусаў.
Польскія памежнікі і вайскоўцы заявілі, што адбілі спробу нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю групай з больш як 140 мігрантаў. Памежная служба Польшчы публікуе відэа набегу.
161 беларуса асудзілі ў красавіку па палітычных артыкулах, адзін палітвязень не дажыў да суду.
У сталіцы Армэніі, Ерэване, 13 траўня паліцыя затрымала 151 удзельніка акцый пратэсту ў цэнтры гораду.
У Астане завяршыўся працэс у справе былога міністра эканомікі Казахстану Куандыка Бішымбаева, які абвінавачваецца ў катаваньні і забойстве сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.
Галоўнымі тэмамі літоўскіх перадвыбарных дыскусій былі ўнутрыпалітычныя праблемы. Тым ня менш беларуская тэма прыкметна прысутнічала як у палітычным жыцьці Літвы ўвогуле, так і ў выбарчай кампаніі. Можна меркаваць, яе палітычная вага будзе толькі нарастаць.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня.
12 траўня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што на Тэгеранскай міжнароднай выстаўцы беларускія прадпрыемствы падпісалі шэраг дамоў «аб узаемаразуменьні з іранскімі калегамі».
Лятарэю стварылі на пяць гадоў.
14 траўня кіроўная партыя «Грузінская мара» плянуе разгледзець і зацьвердзіць у трэцім чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».
Пра новыя пляны расказалі ў Міністэрстве абароны.
Скончаны падлік большасьці бюлетэняў на выбарах.
Трое сваякоў актывістаў, якія вымушана выехалі зь Беларусі за мяжу, расказалі Свабодзе, наколькі ім страшна далей заставацца на радзіме і што іх хвалюе найбольш, калі рэпрэсаваных блізкіх ужо няма ў краіне
Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме ў Літве завяршылася а 20-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім.
Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць новага міністра абароны Расеі замест дзейнага кіраўніка ведамства Сяргея Шайгу. На гэтую пасаду Пуцін прапанаваў прызначыць былога першага віцэ-прэм'ера Андрэя Белавусава.
Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце назвала краіну проста «Македоніяй».
Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме ў Літве завяршылася а 20-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім. Пачынаецца падлік галасоў.
У Дрэздэне 12 траўня адбылася цырымонія ўручэньня Дрэздэнскай прэміі міру. Яна ўручаецца людзям за выбітны ўнёсак у справу міру і міжнароднага ўзаемаразуменьня. Сёлета ляўрэатам пасьмяротна стаў загінулы ў лютым у калёніі ў Расеі расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны.
Прамежкавая яўка большая за выбары пяць гадоў таму.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчу самым звычайным спосабам – праз пераход у Тэрэспалі, – піша ў суботу «Rzeczpospolita».
Эмір Кувэйта Мішааль аль-Ахмэд аль-Джабэр ас-Сабах распусьціў парлямэнт і заявіў аб чатырохгадовым пераходным пэрыядзе, на працягу якога перагледзяць «усе аспэкты дэмакратычнага працэсу» ў краіне.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск раніцай 11 траўня наведаў польска-беларускую мяжу.
У любой вайне непазьбежна надыходзіць момант, калі ворагам даводзіцца сесьці за стол перамоваў. Выглядае на тое, што такі момант набліжаецца і ў расейска-ўкраінскім канфлікце.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць праграму па вывучэньні Беларусі ў Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША) — адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў сьвету.
Аналіз New York Times сьведчыць пра павышэньне бясьпекі, характэрнае для расейскіх ядзерных сховішчаў на складах боепрыпасаў часоў халоднай вайны.
У Беларусі засталося толькі некалькі сотняў вагнэраўцаў, лічаць аглядальнікі, з якімі ўдалося пагаварыць Настоящему времени. Пасьля няўдалага мецяжу Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года ў Беларусі апынуліся некалькі тысяч наймітаў ПВК «Вагнэр». Чым яны займаліся і дзе яны зараз?
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў.
Генэрал-маёр Віктар Гулевіч вызвалены ад пасады начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл — першага намесьніка міністра абароны. Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Затрыманне пробашча каталіцкай парафіі касьцёла Маці Божай Фацімскай ў Шуміліне (Віцебская вобласьць) Анджэя Юхневіча і ксяндза Паўла Лемеха адбылося паводле нібыта падрыўной дзейнасьці супраць беларускай дзяржавы.
Дзяржаўны памежны камітэт сьцьвярджае, што выявіў 9 траўня каля латвійскага памежнага плота ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласьць) целы «двух мужчын без прыкмет жыцьця». Ведамства заявіла, што сьмерць мігрантаў выкліканая «дзеяньнямі латвійскіх сілавікоў».
Вугоршчына і Кітай падпісалі некалькі новых пагадненьняў, накіраваных на паглыбленьне эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва, падчас візыту ў Будапэшт старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Адпаведны законапраект ужо падрыхтаваны, паведамляе польскі тэлеканал TVN.
Ва Ўкраіне патлумачылі розьніцу ў прызыве асуджаных у войска з аналягічнымі падыходамі ў расейскіх ПВК.
Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі апублікаваў вынікі дасьледаваньня, якое праводзілі ў лютым 2024 году.
Ва Ўкраіне дыскусія аб спрашчэньні легалізацыі іншаземцаў, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, працягваецца з 2014 году, калі баявыя дзеяньні пачаліся ў Данецкай і Луганскай абласьцях пасьля анэксіі Расеяй Крыму.
«Давывучым усе пытаньні, і абавязкова разгледжу яго заяву», – заявіў журналістам 9 траўня ў Менску Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю з наданьнем палітычнага прытулку польскаму судзьдзі Томашу Шмыту, які ўцёк у Беларусь.
Уладзімір Пуцін у пятніцу прапанаваў перапрызначыць прэмʼер-міністра Міхаіла Мішусціна, тэхнакрата, які дапамог яму перажыць вайну ва Ўкраіне і эканамічныя праблемы, выкліканыя санкцыямі Захаду за ўварваньне Масквы.
Двух палкоўнікаў гэтай службы падазраюць у падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Ўкраіны, кіраўнікоў СБУ і ГУР.
Колькасьць адвакатаў у Беларусі з 2020-га скарацілася на чвэрць. Больш за сотню зь іх пазбавілі ліцэнзій і права на прафэсію. Адвакатаў саджаюць у турмы на 6–10 гадоў і запалохваюць.
Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Ерэвану на мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна. Нагодай стала дэлімітацыя мяжы з Азэрбайджанам.
Дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе Польшчы дазволіў затрымаць і ўзяць пад варту судзьдзю 2-га аддзяленьня ваяводзкага адміністрацыйнага суду Варшавы Томаша Шмыта, якога абвінавачваюць у перадачы замежнай выведцы сакрэтных зьвестак (п. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Польшчы).
Прысутныя 9 траўня на Краснай плошчы лідэры замежных дзяржаў не маглі не разумець, што сёньняшні прыезд у Маскву — ускосная падтрымка Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Хоць бы таму, што ідэалягема «Вялікай Перамогі» стала ідэалягічным падмуркам цяперашняй расейскай агрэсіі.
Амбасадар Грузіі ў Францыі Гоча Джавахішвілі заявіў, што прасіў кіраўніцтва датэрмінова спыніць яго паўнамоцтвы на гэтай пасадзе ў сувязі з законапраектам аб «замежных агентах».
Аляксандар Лукашэнка вярнуўся з Масквы і ўдзельнічае ў цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка Перамогі ў Менску пад мэлёдыю песьні «Радзіма мая дарагая».
У невялікай краіне на Балканах зьмяняецца ўлада. На зьмену сацыял-дэмакратам прыходзяць македонскія правыя.
9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай у Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.
На цырымоніі ў знакамітым Аахенскім саборы прысутнічала і Сьвятлана Ціханоўская.
Загрузіць яшчэ