Як паведамляе «Українська правда», Зяленскі падкрэсьліў, што Ўкраіна чакае крокаў Эўразьвязу, неабходных, каб пачаліся перамовы аб яе далучэньні да ЭЗ, але пашырэньне павінна тычыцца і іншых эўрапейскіх дзяржаў.
«Мы выканалі ўсе ўмовы, каб у чэрвені была зацьверджаная перамоўная база і сапраўды пачаліся перамовы аб далучэньні Украіны да Эўразьвязу. Ня менш важна, каб эўрапейскае адзінства сапраўды працавала для іншых народаў, якія заслугоўваюць быць у Эўразьвязе, каб яны таксама рэалізавалі свой кандыдацкі статус», — сказаў Зяленскі.
Прэзыдэнт Украіны таксама акрэсьліў сьпіс дзяржаў, якія ён бачыць часткай будучага ЭЗ.
«Эўропа — гэта і Балканы, і Малдова, і абавязкова будзе Дзень Эўропы для Грузіі і Дзень Эўропы для Беларусі», — сказаў ён, упершыню агучыўшы бачаньне Ўкраіны адносна будучага ўступленьня Беларусі ў ЭЗ.
Зяленскі дадаў, што такую пазыцыю падзяляюць прадстаўнікі Эўрапарлямэнту. «Усё гэта ўжо адлюстравана ў пазыцыях Эўрапарлямэнту, і вельмі важна ўсё гэта рэалізаваць», — падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны.
Форум