Прэм’ер-міністар Беларусі заявіў, што афіцыйны Менск шукае станоўчага рашэньня щто да «дарожных мапаў» з Расеяй, а таксама выказаў перакананьне, што амэрыканскія санкцыі ніяк не паўплываюць на пастаўкі нафты ў Беларусь.
Улетку зьменяцца тарыфы на тэхабслугоўваньне, вываз сьмецьця, прыборку пад’езду, а таксама на газ — прыродны і звадкаваны. Таксама ўвядуць адзіны парадак спагнаньня плацяжоў для некаторых плацельшчыкаў.
Сярод асноўных рынкаў, куды накіроўваецца беларускі лес, — Расея, Польшча і Кітай.
Адток тэрміновых валютных дэпазытаў насельніцтва працягваецца, але ўжо ў запаволеным рэжыме.
З 5 траўня ў Беларусь нельга будзе ўвозіць аўтамабілі пад чэскай маркай Škoda, у тым ліку сабраныя ў Расеі.
«Дэфіцыту бясьпекі на БелАЭС няма». Гэта спрабавалі давесьці шматлікія дакладчыкі зь дзяржаўнага Атамнагляду на грамадзкіх слуханьнях перад выдачай ліцэнзіі на эксплюатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС.
Слуцкі цукроварафінадны камбінат зьняпраўдзіў інфармацыю пра рэкордныя фінансавыя страты, запатрабаваўшы выбачэньняў у СМІ, якія пра гэта напісалі.
Дзяржаўны доўг у студзені–сакавіку павялічыўся на 1,5 млрд рублёў і на 1 красавіка склаў амаль 60 млрд рублёў, або 38% да ВУП. Вонкавы дзярждоўг перавысіў 18 млрд даляраў.
Аглядальніца газэты «Белрынак» Тацяна Манёнак аналізуе, як адноўленыя амэрыканскія санкцыі паўплываюць на беларускую нафтаперапрацоўку і ці сапраўды расейскія кампаніі спыняць пастаўкі на «Нафтан».
Якія мэты ў ініцыятывы «Рабочы рух»? Як падрыхтавацца да пасьпяховага агульнанацыянальнага страйку, улічваючы досьвед лета і восені? Якая роля дыяспары ў падтрымцы «Рабочага руху»? Абмяркоўваюць актывіст руху, былы работнік «Хімвалакна» Дзьмітрый Ціт і актывістка беларускай дыяспары ЗША Ўлада Чалей.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прызначэньне Германа Галушчанкі на пасаду міністра энэргетыкі. Ён у свой час лабіяваў супрацу зь Беларусьсю ў энэргетыцы, а на пасадзе міністра абяцае завяршыць працэс інтэграцыі энэргасыстэмы Ўкраіны з эўрапейскай.
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гомельтранснафта Дружба» будзе мець права самастойна фармаваць тарыфы на паслугі ў рамках вызначаных гранічных максымальных і мінімальных значэньняў.
Футбольныя клюбы найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі атрымалі лісты з ураду. Адмысловая пастанова вызначае ліміт на заробкі для прафэсійных гульцоў.
Расейскія экспартэры нафты могуць прыпыніць пастаўкі на беларускі НПЗ «Нафтан» пасьля таго, як Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі за меркаваныя парушэньні правоў чалавека, паведамілі агенцтву Reuters чатыры дасьведчаныя крыніцы.
З 1 траўня 2021 году не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне, якія маюць уласнае жытло, будуць аплочваць газ і ацяпленьне па поўным кошце.
Апошні тыдзень у Менску дзейнічае стартап-хаб Imaguru. Паводле ягоных стваральнікаў, за 7 год праект прыцягнуў у беларускую эканоміку звыш $100 мільёнаў інвэстыцый.
Рэальныя пэнсіі, якія разьлічваюць з папраўкай на рост цэнаў, у сакавіку ўпалі на 0,7%, вынікае са зьвестак Белстату.
Акруговы адміністрацыйны суд Кіева абавязаў Міжведамасную камісію Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю ўхваліць рашэньне аб антыдэмпінгавых мерах у дачыненьні да азотных угнаеньняў беларускай вытворчасьці.
Тэндэр на стварэньне і запаўненьне сайта па адрасе godedinstva.by зьявіўся на сайце дзяржаўных закупак.
Горадзенскія ідэолягі даслалі ў краму «Адметнасьць» прадпісаньне аб тым, што яе гаспадары нібыта распаўсюджваюць палітычную рэкляму.
Былыя і дзейныя работнікі буйных горадзенскіх хімічных прадпрыемстваў «Гродна Азот» і «Хімвалакно» расказалі, як на заводах ставяцца да амэрыканскіх санкцый.
22 красавіка Ўкраіна ўвяла абмежаваньні на пастаўку грузавога і пасажырскага транспарту зь Беларусі. Але на менскім прадпрыемстве заявілі, што працягнуць пастаўкі тэхнікі.
У студзені і лютым было падзеньне, у сакавіку адбыўся рост сярэдняга заробку беларусаў на 8,4%.
«Гродна Азот» і «Хімвалакно», якое ўваходзіць у склад «Азоту», могуць спыніць вытворчасьць дзеля рамонтных працаў. Пра гэта паведаміў лідэр страйкаму «Азоту» Юры Рававы.
22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.
Крыху больш за палову (54%) расейцаў станоўча паставіліся да ідэі кіраўніка камісіі Грамадзкай палаты па разьвіцьці аграпрамысловага комплексу ўвесьці ў краіне прадуктовыя сэртыфікаты.
Папраўкі ў нямецкі закон «Аб абароне насельніцтва ад інфэкцыйных хвароб» уступаюць у сілу з 23 красавіка. Ужо ў суботу пачнуць дзейнічаць новыя, больш жорсткія абмежаваньні.
Пракуратура Берасьця 22 красавіка вынесла афіцыйнае папярэджаньне мясцоваму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Сёлета ў лютым Дзяржкантроль накіраваў ліст у Міністэрства фінансаў з прапановай зьменаў для індывідуальных прадпрымальнікаў: падвысіць падаткі і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны. Што адбываецца цяпер?
ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Мы спыталі ў работнікаў аднаго зь іх — бабруйскай «Белшыны» — як на іх адбіліся санкцыі, якія ўпершыню ўвялі яшчэ 10 год таму.
У Кіеве заявілі, што гэта зроблена ў адказ на «недружалюбныя дзеяньні» Беларусі.
Аўстралійскія ўлады адмянілі дзьве ўгоды, заключаныя памiж яе штатам Вікторыя і Кітаем. Пагадненьні тычыліся пэкінскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» — праекту, які на Захадзе разглядаюць як інструмэнт мяккай сілы КНР. Пра гэта ў сераду паведамляе Reuters.
ЗША аднавілі санкцыі супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Тлумачым, як гэта мае працаваць.
15 красавіка ўлады ўвялі часовую забарону на вываз зь Беларусі злакаў: пшаніцы, жыта, кукурузы і грэчкі. Глядзім, з чым гэта можа быць зьвязана.
У горадзенскую краму «Адметнасьць», якая гандлюе таварамі зь беларускай сымболікай, прыйшоў ліст пра «акупацыйную бел-чырвона-белую сымболіку» і «пранацысцка-пратэставыя бел-чырвона-белыя сьцягі».
У Эквадоры хочуць спагнаць зь «Беларусьнафты» і зьвязанай зь ёй мясцовай кампаніі больш за 60 млн даляраў. Іх дзеяньні называюць «масавай афэрай».
Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачваньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці прадугледжвае цяперашні санкцыйны пакет распаўсюд іх на кампаніі трэціх краінаў?
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай з нагоды аднаўленьня санкцыяў супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Ён назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў.
Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці вынес рашэньне ў справе аб ліквідацыі ТАА «Польская школа».
У судзе Чыгуначнага раёну Гомля працягваецца разгляд крымінальнай справы адносна давераных асоб Святланы Ціханоўскай за пляны «масавых беспарадкаў» і «захопу адміністрацыйных будынкаў».
У студзені мінулага году сілавікі затрымалі дырэктараў усіх 4 цукровых камбінатаў Беларусі. Глядзім, што цяпер з гэтымі прадпрыемствамі.
Звыш 66% суб’ектаў гаспадараньня не задаволеныя дыялёгам бізнэсу і ўлады.
Сталі вядомыя некаторыя дэталі прызнаньня віны былых намесьнікаў старшыні «Белгазпрамбанку». Што яны заявілі пра ўгоды банку і ролю ў іх Віктара Бабарыкі?
Мэдычныя ўлады ЗША прыпынілі выкарыстаньне вакцыны Johnson & Johnson на тэрыторыі сваёй краіны. Паўза можа працягвацца ад тыдня да 10 дзён, піша The New York Times.
Гэры Клайд Гафбаўэр расказаў, што б параіў адміністрацыі Байдэна адносна Беларусі, як працуюць так званыя «другасныя» санкцыі і ці могуць іх увесьці супраць беларускіх прадпрыемстваў.
Указ «Аб разьвіцьці кінэматографу» і распараджэньне «Аб мерах па падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“» падпісаў 16 красавіка Аляксандар Лукашэнка.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін за 2020 год зарабіў 9,99 млн рублёў (прыкладна 130 тыс.даляраў ЗША).
Пачынаючы са жніўня, у Беларусі завялі звыш 3 тысяч крымінальных спраў за пратэсты. Глядзім, а колькі за такі ж час вырабілі стратэгічнай для Беларусі прадукцыі.
Забарона на вываз зь Беларусі пшаніцы, грэчкі, кукурузы і іншых культур уведзеная дзеля забесьпячэньня жывёлагадоўлі кармамі на вясеньне-летні пэрыяд, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Загрузіць яшчэ