Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на «Нафтан» у сувязі з санкцыямі ЗША — Reuters


Расейскія экспартэры нафты могуць прыпыніць пастаўкі на беларускі НПЗ «Нафтан» пасьля таго, як Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі за меркаваныя парушэньні правоў чалавека, паведамілі агенцтву Reuters чатыры дасьведчаныя крыніцы.

На мінулым тыдні Вашынгтон адклікаў дазволы на некаторыя ўгоды ЗША з 9 падсанкцыйнымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, у тым ліку з «Нафтанам» і яго ўладальнікам «Белнафтахімам».

Хоць гэты крок непасрэдна не закрануў расейскія кампаніі, яны занепакоеныя тым, што могуць быць пакараныя, калі працягнуць працу з беларускім бізнэсам.

Акрамя пазыкаў, Расея падтрымлівае свайго суседа пастаўкамі нафты на выгадных умовах.

Але гэта можа зьмяніцца пасьля нядаўняга рашэньня ЗША, паведамілі крыніцы Reuters.

Расейскія «Роснефть» і «Сургутнефтагаз» не плянуюць пастаўляць нафту «Нафтану» у траўні, паведамілі дзьве крыніцы. «Нафтан» зьяўляецца адным з двух нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі і мае перапрацоўчую магутнасьць каля 200 000 барэляў у дзень.

Расейскія «Татнефть», «Роснефть» і «Нефтиса» таксама пастаўляюць нафту на «Нафтан».

Расея пастаўляе «Нафтану» 5,5 мільёнаў барэляў нафты ў месяц, і чатыры крыніцы заявілі, што цяпер чакаюць, што аб’ём будзе перанакіраваны ў марскія парты на экспарт.

У «Белнафтахіме» адмовіліся ад камэнтароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG