Гісторык, экспэрт у галіне адукацыі Павал Церашковіч разважае, які вынік могуць мець чарговыя спробы ўладаў ідэалягічна напаўняць сыстэму адукацыі, адзначае, што ўсё менш беларусаў едуць вучыцца ў Расею, і адказвае на пытаньне, якой павінна быць адукацыя ў будучай вольнай Беларусі.
Такую рэкамэндацыю муніцыпалітэтам перадаў Дэпартамэнт культурнай спадчыны Літвы, паведамляе літоўскае Міністэрства культуры.
Кастынг пройдзе 14 чэрвеня. Тэатру, зь якога пасьля пратэстаў 2020 году сышлі амаль усе акторы, ужо амаль два гады не ўдаецца сфармаваць стабільны калектыў.
Галерэя знаходзілася ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti, яе закрылі пасьля скаргі праўладнай блогеркі. Цэнтар не захацеў падаўжаць дамову арэнды.
Беларускі ПЭН запатрабаваў неадкладна вызваліць Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую і цалкам спыніць перасьлед за культурніцкую дзейнасьць.
Сярод прэтэндэнтаў на заснаваную нямецкімі кнігагандлярамі прэстыжную прэмію ў галіне навукова-папулярнай літаратуры — Deutscher Sachbuch Preis — апынулася кніга аб пратэстах 2020 году ў Беларусі.
Дырэктар кнігарні Андрэй Янушкевіч таксама застаецца за кратамі.
Украінскі гурт Kalush Orchestra, які перамог на музычным конкурсе «Эўравізіі» сёлета, прадаў на дабрачынным аўкцыёне сваю ўзнагароду — статуэтку ў выглядзе крыштальнага мікрафона. Узнагароду прадалі за $900 тыс. украінскай крыптавалютнай біржы WhiteBIT.
Зьмену назвы зацьвердзілі ў Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.
75-ы Міжнародны Канскі кінафэстываль праходзіў з 17 па 28 траўня.
Свабода размаўляе з Надзеяй Ількевіч, куратаркай культурніцкага праекту салідарнасьці з Украінай пад назвай Cultural Bridge.
26 траўня на 96-м годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР Янка Запруднік.
У сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Мінінфармацыі Беларусі, зьявіўся раман беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы»
Героі Лявона Вольскага ўражаныя зьвесткамі пра кніжныя забароны і новымі затрыманьнямі людзей, якія займаюцца кнігавыдавецтвам і продажам кніг.
Аліна Нагорная і Ігар Случак выпусьцілі відэа, на якім паказалі, якім чынам можна дасылаць вытворцам просьбы падпісваць сваю прадукцыю на беларускай мове.
Пагутарылі з дырыгенткай «Вольнага хору» Галінай Казіміроўскай, якая 15 гадоў кіравала аматарскім харавым калектывам Concordia. Галіна лічыць, што менавіта хор можа стаць беларускай нацыянальнай ідэяй.
21 траўня ўкраінскі рэжысэр Сяргей Лазьніца ў сваёй прамове на Канскім кінафэстывалі асудзіў байкот расейскай і расейскамоўнай культуры.
Відэа апублікавалі на канале «Старое Белорусское Телевидение и Радио».
Сёньняшнім нашым госьцем стаў музыка, паэт, журналіст і грамадзкі актывіст Ігар Палынскі.
На мінулым тыдні ў Празе адбылася прэзэнтацыя чатырох новых кніг выдавецтва «Вясна»: зборнікаў паэзіі Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча ды двухтомніка вершаў і паэмаў Мойшэ Кульбака. З гэтай нагоды мы паразмаўлялі з кіраўніцай выдавецтва Вэснай Вашко.
Украінскі крызіс прыцягнуў на сябе увагу ў Канах у 20 траўня, калі напаўголая дэманстрантка, афарбаваная ў сіне-жоўты колер, была выгнана з чырвонай дарожкі Канскага кінафэстывалю.
Рэжысэр Свабоднага тэатру Мікалай Халезін патлумачыў DW, навошта тэатар падпісаў пагадненьне аб гуманітарнай і культурнай супрацы з батальёнам імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе за Ўкраіну.
Пра гэта паведамляе выданьне «Мэдыязона» са спасылкай на абноўлены сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Пасьля таго, як у СМІ зьявілася інфармацыя аб магчымай забароне ў Беларусі кнігі Джорджа Орўэла «1984», на яе рэзка ўзрост спажывецкі попыт.
Самую вядомую ў сьвеце антыўтопію «1984» Джорджа Орўэла раскупілі ў беларускіх кнігарнях пасьля неафіцыйных паведамленьняў пра забарону выданьня. Свабода сабрала 10 фактаў пра кнігу.
Мы сабралі для вас некалькі цытатаў і парадаў ангельскага пісьменьніка і журналіста Джорджа Орўэла (1903–1950), аўтара нашумелай у Беларусі ў апошнія дні кнігі «1984». Пасьля неафіцыйных паведамленьняў пра забарону кнігі яе асобнікі раскупілі з найбуйнейшых кнігарняў.
18 траўня ў Варшаве адбываецца вялікі канцэрт, прысьвечаны 50-годзьдзю з дня нараджэньня легенды беларускага панк-року Аляксандра Кулінковіча, нязьменнага лідэра гурту Neuro Dubel.
Працы сямнаццаці беларускіх мастакоў экспануюцца на выставе «Стоп! Зьнята!», зробленай у падтрымку аўтараў, чыя творчасьць была названая непажаданай на фэстывалі мастацтва «Арт-Менск»
У Горадні на наступны дзень пасьля адкрыцьця закрылі мастацкую выставу станковай скульптуры. Закрылі пасьля паста ў Telegram мясцовай праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай, якая назвала экспанаты выставы «дэструктыўным убоствам». Чаму ўлады ўзмацнілі барацьбу з мастацтвам?
Вядома, што Андрэй Янушкевіч пасьля ператрусу ноч правёў у Першамайскім РУУС.
Пра гэта паведаміла выданьне «Наша Ніва».
У Бэрліне і Дрэздэне паказалі прэм’еру спэктакля Ўладзімера Шчэрбаня «P for Pischevsky». Спыталіся ў удзельнікаў, як ім было працаваць над такой складанай тэмай і што найбольш уразіла. Даведаліся, чаму гісторыя галоўнага героя — пра нас усіх.
На пляцоўцы будуць праходзіць розныя культурніцкія ініцыятывы, у тым ліку выставы і канцэрты.
Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Улады Італіі паведамілі аб прадухіленьні кібэратак на «Эўравізію». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на італьянскую паліцыю. Да нападаў датычныя прарасейская групоўка Killnet і яе падразьдзяленьне Legion, упэўненыя ў італьянскіх праваахоўных органах.
Міністар культуры Анатоль Маркевіч прэзэнтаваў калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы новага кіраўніка — Ганну Галінскую.
Як адзначылі сваякі філёзафа, у кнізе «Свабода і мысьленьне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасьці» некаторыя тэксты аказаліся прарочымі, яны нібыта прадбачылі падзеі 2020 году.
Украінскі гурт Kalush Orchestra зь песьняй «Стэфанія» перамог у песенным конкурсе «Эўравізія», які сёлета праходзіў у італьянскім Турыне.
У чацьвер, 12 траўня, у праскай кнігарні-кавярні-вінатэцы «Božská lahvice» адбыліся дзьве прэзэнтацыі новых кніг выдавецтва «Вясна».
Беларускі Свабодны тэатар плянуе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталяваньня для аказаньня дапамогі ў яго дзейнасьці, паведаміў у сваім Фэйсбуку сузаснавальнік тэатру Мікалай Халезін.
Новая кнігарня выдавецтва «Янушкевіч» адкрыецца 16 траўня па адрасе вул. Зьмітрука Бядулі, 6 у Менску і будзе насіць назву «Кнігаўка».
Галоўная беларуская традыцыйная страва — дранікі — хутка атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Нашым госьцем сёньня паэт і праваабаронца Сяржук Сыс. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011) і «Павук» (2014), сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і праваабарончага цэнтру «Вясна», афіцыйна зьліквідаваных уладамі. Празь перасьлед быў змушаны пакінуць Беларусь.
Зь менскай выставы зьнялі карціны асобных мастакоў, горадзенскую закрылі. Творцы лічаць, што такім чынам прасоўваецца расейскі парадак дня.
Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам.
Ці змогуць беларусы глядзець навінкі ўсясьветнага кіно пасьля таго, як вядучыя замежныя кінастудыі пакінулі расейскі і беларускі рынак? Запыталіся ў кінааглядальніка Тараса Тарналіцкага.
Перад галасаваньнем за ляўрэатаў прэміі каманда кінакрытыкаў і кіназнаўцаў прагледзела вялікую падборку беларускіх фільмаў за 2019 і 2020 гады.
У Таліне адбылася прэм’ера расейска-эстонскага фільму «Minsk» пра падзеі жніўня 2020 году ў беларускай сталіцы. Стужка расказвае пра першыя пратэсты.
Інсталяцыю з дрэва паставілі ў цэнтры ўкраінскай сталіцы.
Знакаміты ірляндзкі гурт U2 даў у нядзелю, 8 траўня канцэрт у кіеўскім мэтро. Лідэр гурту Бона і бэк-вакаліст Эдж сыгралі на станцыі «Крашчацік».
Загрузіць яшчэ