На першую палову дня 18 траўня папулярны сайт oz.by прапаноўваў больш за дваццаць розных выданьняў кнігі «1984», аднак пад вечар у продажы не засталося ніводнага асобніка.
«За дзень выграблі ўвесь запас, больш за 200 асобнікаў», — расказала Свабодзе крыніца на oz.by. Замаўлялі ў тым ліку і беларускі пераклад, які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».
На ранак 19 траўня некалькі выданьняў «1984» зноў зьявіліся ў продажы на oz.by, але на складзе кніг болей няма. Патрэбен час, каб даставіць іх ад выдаўца.
Нешта падобнае назіраецца і на іншых сайтах, якія займаюцца гандлем кнігамі. Але, напрыклад, на сайце biblio.by кнігу замовіць яшчэ можна. Праўда, там няма беларускага перакладу твору.
Антыўтопія Орўэла «1984» была ў лідэрах продажаў мастацкай літаратуры на оz.by у 2021 годзе.