Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быў паранены, ваяваў на Данеччыне, Луганшчыне і Харкаўшчыне. Новае пра беларуса, які трапіў ва ўкраінскі палон


Зьнішаная пад Ізюмам расейская бранятэхніка. Верасень 2022
Зьнішаная пад Ізюмам расейская бранятэхніка. Верасень 2022

Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык, якога ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы пры вызваленьні ад расейскіх акупантаў Ліманскага раёну Данецкай вобласьці, быў паранены, але праз два тыдні вярнуўся на баявыя пазыцыі расейскіх войскаў у Луганскай вобласьці.

Як адзначаецца ў матэрыялах крымінальнай справы, Максім Зязюльчык служыў у падразьдзеле «Вэтэраны» кулямётнікам-рэтрансьлятарам з 21 ліпеня. Да 25 жніўня ён знаходзіўся на пазыцыях сілаў Расейскай Фэдэрацыі ў акупаваным горадзе Ізюм Харкаўскай вобласьці.

Батальён «Вэтэраны» — падразьдзел прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут», якая спачатку ня ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях, а выконвала функцыю аховы аб’ектаў.

Максім Зязюльчык у шпіталі ў палоне
Максім Зязюльчык у шпіталі ў палоне

Максім Зязюльчык удзельнічаў у баях каля Краснапольля ў Данецкай вобласьці. У час баёў за пазыцыі ў лесапаласе Дубы 30 ліпеня ён быў паранены і да 25 жніўня лячыўся на базе сталай дысьлякацыі «Рэдуту» ў Ізюме Харкаўскай вобласьці.

25 жніўня ў складзе батальёну «Вэтэраны» яго перакінулі на пазыцыі каля Сватавага ў Луганскай вобласьці, дзе ішлі найбольш жорсткія баі. Пазьней расейцы перакінулі гэты падразьдзел у Ліманскі раён Данецкай вобласьці.

Урэшце 19 верасьня Максім Зязюльчык трапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пакуль невядома, у якім судзе будзе разглядацца ягоная справа. Кіеўскі суд вырашыў, што ня можа разглядаць справу беларуса, бо ён учыніў злачынства на іншай адміністрацыйнай тэрыторыі.

Неўзабаве Кіеўскі апэляцыйны суд вызначыць, у каторы суд будзе перададзена справа беларуса. Як стала вядома Свабодзе, магчыма, ягоную справу будзе разглядаць адзін з судоў Данецкай вобласьці.

У чым абвінавачваюць

Максіма Зязюльчыка абвінавачваюць паводле ч. 4 артыкулу 447 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяньнях).

Гэта караецца пазбаўленьнем волі ад пяці да 10 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG