Рэпартаж Свабоды зь лягеру абаронцаў Курапатаў ад будаўніцтва офіснага цэнтру.
«Вывад будаўнічай тэхнікі — гэта маленькая перамога!» — заяўляюць абаронцы Курапатаў, якія восьмы дзень працягваюць свой пратэст супраць будаўніцтва офіснага цэнтру ля ахоўнай зоны мэмарыялу ахвярам сталінізму.
На раніцу 27 лютага будаўнічыя работы на пляцоўцы ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» прыпыненыя. З будаўнічай пляцоўкі пад радасныя воклічы актывістаў вывелі бульдозэр, будаўнікі з малой тэхнікай зачыніліся за агароджай, але не вядуць работ.
Сёмы дзень трымае абарону намётавы лягер пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты. У нядзелю а пятай гадзіне вечару ў лягер абаронцаў Курапатаў прыехалі вернікі з эвангельскай хрысьціянскай царквы.
На сёмы дзень абароны маленькая Аляксандра прыехала ў намётавае мястэчка на поўначы Менску.
Сяргей Пальчэўскі, прыкаваны кайданкамі да МАЗа, і Зьміцер Дашкевіч зь бел-чырвона-белым сьцягам на даху трактара — яскравыя вобразы абаронцаў Курапатаў на пяты дзень супрацьстаяньня.
Удзень 24 лютага на будоўлі каля Курапатаў адбылася бойка паміж праціўнікамі будаўніцтва бізнэс-цэнтру і невядомымі людзьмі ў чорнай вопратцы.
Трэцяя ноч у намётавым лягеры на поўначы Менску пачалася для абаронцаў Курапатаў спакойна, а скончылася нападам невядомых у масках. Свабода сачыла за падзеямі ад позьняга вечара да шостай гадзіны ранку.
Прыкладна а 3-й ночы на лягер абаронцаў Курапатаў напалі невядомыя ў масках з драўлянымі завостранымі палкамі.
Свабода пацікавілася ў апазыцыйных лідэраў, ці плянуюць яны далучыцца да абароны Курапатаў.
Удзень 22 лютага ініцыятыўная група па абароне Курапатаў на чале з сустаршынёй БХД Паўлам Севярынцам і старшынёй БНФ Аляксеем Янукевічам запатрабавала асабістага прыёму старшыні Менгарвыканкаму.
Ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску адбылася вечарына, прысьвечаная памяці ахвяраў масавага расстрэлу на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве ў 2014 годзе ў час Рэвалюцыі Годнасьці.
Сёньня ў сядзібе Партыі БНФ у Менску на круглы стол сабраліся грамадзкія актывісты, палітыкі і праваабаронцы, каб вызначыць, якім чынам абараняць Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.
Актывісты «Маладога Фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам пратэстуюць супраць будоўлі бізнэс-цэнтру ў раёне народнага мэмарыялу «Курапаты», дзе былі расстраляныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.
Актывісты «Маладога Фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам працягнулі трымаць вахту на месцы будоўлі офіснага цэнтру ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты. За няпоўны дзень адбылося тры сутычкі актывістаў з будаўнікамі, кажа лідэр БХД Павал Севярынец.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаліся папярэднія слуханьні па справе сям’і Ігнатовічаў. Працэс вядзе судзьдзя Андрэй Дзянкевіч.
Нацболы з незарэгістраванай партыі «Другая Россия» расказалі Свабодзе пра затрыманьне свайго паплечніка Цімафея Ермакова.
З 13 па 17 лютага на тэрыторыі былога авіяцыйнага палігону «Палескі» праходзяць тактычныя вучэньні з удзелам асобнага дывізіёну 465-й ракетнай брыгады.
Расейская радыкальная партыя «Другая Россия» узяла на сябе адказнасьць за зрыў брыфінгу Марціна Сайдзіка.
У шэрагу школаў і дзіцячых садкоў Фрунзенскага раёну Менску зь верасьня маюць адкрыцца групы зь беларускай мовай навучаньня.
Загрузіць яшчэ