«Са словаў лекара, клінічная карціна хваробы чыста каранавірусная», — сказала карэспандэнту Свабоды дачка палкоўніка запасу Германа Аляксандрава Юлія.
Прадпрымальнік, інвэстар, ініцыятар шэрагу стартапаў, сузаснавальнік Tut.by, hoster.by, Café Netto Кірыл Валошын апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку зварот да мэдыкаў, у якім заклікаў іх не маўчаць пра цяперашняе становішча ў мэдыцыне.
Андрэй Іваноў нарадзіўся ў Расеі і, паводле беларускага заканадаўства, ня можа ўдзельнічаць у выбарах у Беларусі. Аднак ён падаў сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Віктар Бабарыка заявіў, што падаў у ЦВК сьпісы ініцыятыўнай групы — 5 з паловай тысяч чалавек. Падчас падачы дакумэнтаў ён адказаў на пытаньні журналістаў.
Былы дыплямат і стваральнік Парку высокіх тэхналёгій Валеры Цапкала падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты.
ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў Анжалікі Жалязьняковай, Веранікі Мішчанка, Аляксандра Грачышнікава, Вольгі Мікалайчык, Вікторыі Хатэнкі, Ігара Клешчука, Валянціна Фралова, Антаніны Вішняковай.
Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў, якія бралі ўдзел у працэдуры «Праймэрыз», зьбіраюцца падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 15 траўня (а 15-й гадзіне).
«Сядзелі за півам і вырашылі так зрабіць. Калі наша апазыцыя проста стухла, то чаму не?» — музыка Алесь Таболіч, лідэр пэган-мэтал-гурту Znich, абвясьціў пра збор людзей у сваю ініцыятыўную групу.
У адміністрацыі баранавіцкай гарадзкой паліклінікі № 3 паведамілі пра адзінкавыя выпадкі заражэньня каранавірусам мэдработнікаў.
У лякарнях з дыягназам COVID-19 і віруснай пнэўманіяй знаходзяцца 10 сясьцёр Сьвята-Елісавецінскага манастыра, у большасьці стан здароўя значна паляпшаецца.
Карэспандэнт Свабоды спытаўся ў сяброў каманды Ганны Канапацкай, якая 12 траўня заявіла пра свой намер вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты, чаму яны вырашылі падтрымаць Канапацкую.
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая будзе вылучацца на кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. Пра гэта яна заявіла 12 траўня падчас прэс-канфэрэнцыі ў менскім «Прэзыдэнт-гатэлі».
На менскім ААТ «Пеленг» памерлі двое супрацоўнікаў, якія мелі станоўчыя тэсты на COVID-19 — Андрэй Фурс і Анатоль Тарэеў. Яшчэ пяцёра супрацоўнікаў захварэлі на каранавірус, яны цяпер дома і ў шпіталях.
Некаторыя прадстаўнікі дыпляматычных місій прысутнічалі на парадзе ў ахоўных масках і нават у пальчатках і акулярах.
Учора памерла 38-гадовая Алена Ш. зь вёскі Гаслаўшчына Ляхавіцкага раёну. Сваякам невядома, ці быў у яе COVID-19, бо вынік тэсту ім яшчэ не паведамілі. Аднак нябожчыцу хавалі ў цэляфанавым пакеце і ў закрытай дамавіне.
Сваякі дваіх памерлых з COVID-19 заявілі, што тыя захварэлі пасьля адпачынку ў санаторыі «Сьвітанак-Любань».
Санітарка менскага абласнога процісухотнага дыспансэра 40-гадовая Вікторыя З. памерла ў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Аляксей 17 гадоў працаваў на 6-й падстанцыі хуткай дапамогі ў Менску. У яго засталіся жонка і дзеці.
Даведаліся, як прадпрыемствы і ўстановы запрашаюць людзей на парад і мітынг 9 траўня.
«Магчыма, наогул без гледачоў будзе. Ня ведаю»
Загрузіць яшчэ