Бізнэсовец і сябра выканкаму Міжнароднай фэдэрацыі самба Ўладзімер Япрынцаў, якога два дні таму выпісалі зь лякарні «лечкамісіі», сказаў, што абавязкова пойдзе на парад 9 траўня.
У райцэнтры Чэрыкаве на карантын зачынілі ўсе школы. COVID-19 выявілі ў пэдагогаў, мясцовыя ўлады кажуць пра «сур’ёзную сытуацыю», але не называюць лічбаў.
Каранавірус нібыта выявілі ў пэрсаналу Копыскай участковай лякарні, у якой у 1954 годзе нарадзіўся Аляксандар Лукашэнка. Аб праблемах установы Свабодзе расказалі жыхары мястэчка Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Галоўнага доктара лякарні шпіталізавалі з пнэўманіяй.
Кіраўніцтва ЗАТ «Юніфуд» перавяло частку сваіх работнікаў на няпоўны працоўны час з аплатай працы «прапарцыйна адпрацаванаму часу».
Кашчынскую сярэднюю школу Чашніцкага раёну закрылі, заняткі там спынілі праз каранавірус.
Лекарка Баранавіцкай гарадзкой паліклінікі № 3 Алена Пашко памерла ад двухбаковай пнэўманіі.
Мужчынскі праваслаўны манастыр у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёну знаходзіцца на карантыне, наведваць яго нельга.
Сярод пацыентаў Рэспубліканскага клінічнага мэдцэнтру кіраўніцтва спраў прэзыдэнта ў Ждановічах — сябра выканкаму Міжнароднай фэдэрацыі самба Ўладзімер Япрынцаў. Сюды яго паклалі з двухбаковым запаленьнем лёгкіх і каранавірусам.
У Рэспубліканскім клінічным мэдцэнтры кіраўніцтва спраў прэзыдэнта ў Ждановічах перапрафілявана спэцыяльнае аддзяленьне для лячэньня пацыентаў з каранавірусам.
Прадпрымальнікі зь менскага гандлёвага цэнтру «Экспабел» правялі масавы паход у адміністрацыю з патрабаваньнем зьменшыць арэндную плату ва ўмовах эпідэміі каранавірусу.
Ён працаваў у кампаніі 18 гадоў. Інфармацыю карэспандэнту Свабоды пацьвердзіў начальнік аддзелу карпаратыўных камунікацый Мікалай Брэдзелеў.
«Многія адмовіліся ад шпіталізацыі. Дагэтуль артысты працавалі дыстанцыйна».
Хакеіст прэзыдэнцкай каманды Дзьмітры Мялешка сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён хворы на пнэўманію і мае станоўчы тэст на COVID-19.
Пасьля таго як Генпракуратура выявіла пастаўленыя ў лякарні маскі, эфэктыўнасьць якіх складае ня больш за 10%, у канцэрне «Беллегпрам» разьмежавалі выпуск масак пад рознымі стандартамі і найменьнямі — маска бытавая, санітарна-гігіенічная і мэдычная.
«Належнае інфармаваньне і эфэктыўнае ўзаемадзеяньне з насельніцтвам зьяўляецца адным з найбольш важных умяшаньняў пры ажыцьцяўленьні мер у адказ на распаўсюд COVID-19», — сказаў прадстаўнік СААЗ ў Беларусі.
У аграгарадку Языль праводзяцца прафіляктычныя мерапрыемствы, бо вырасла колькасьць тых, хто захварэлі на вострую рэсьпіраторную вірусную інфэкцыю.
У сямі мэдыкаў 4-й гарадзкой дзіцячай клінічнай лякарні ў Менску выявілі COVID-19. А двух пацыентаў перавялі ў інфэкцыйную лякарню. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла супрацоўніца лякарні.
У Пастаўскім раёне выяўлена 13 хворых на каранавірус. Яшчэ 8 красавіка паведамлялася пра 2 выпадкі. З чым зьвязаны такі рост?
Новая схема дзейнічае з 15 па 29 красавіка. Яе ўвялі «ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй».
Беларуская фэдэрацыя футболу адклала старт чэмпіянату краіны сярод жаночых камандаў, першы тур якога павінен быў пачацца 16 красавіка.
Загрузіць яшчэ