Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я зраблю!» Ганна Канапацкая пацьвердзіла, што ідзе ў прэзыдэнты


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая будзе вылучацца на кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. Пра гэта яна заявіла 12 траўня падчас прэс-канфэрэнцыі ў менскім «Прэзыдэнт-гатэлі».

У імпрэзе бралі палітык Ігар Лялькоў, сястра Ганны Дар’я і бізнэсовец Вадзім Чарнышоў.

Вадзім Чарнышоў, сястра Дар’я, Ганна Канапацкая і Ігар Лялькоў
Вадзім Чарнышоў, сястра Дар’я, Ганна Канапацкая і Ігар Лялькоў

У залі быў плякат «Я зраблю!», які адлюстроўвае галоўную мэту патэнцыйнай кандыдаткі.

Яна заявіла, што канчатковае рашэньне пра ўдзел у выбарах будзе прымацца, сярод іншага, залежна ад разгляду ў Канстытуцыйным судзе яе звароту пра неканстытуцыйнасьць прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў цяперашнім нелегітымным, на яе думку, складам Палаты прадстаўнікоў. Яна сказала, што накіроўвае адпаведны зварот у Палату прадстаўнікоў.

Канапацкая заявіла, што не зьяўляецца ні спойлерам, ні спарынг-партнэрам, ні прадстаўніком дзейнай улады.

«У нас ёсьць каманда і каля тысячы чалавек у ініцыятыўнай групе», — паведаміла Канапацкая.

Belarus - The press conference of Hanna Kanapatskaya who is going to take part in the presidential elections. Minsk, 12May2020
Belarus - The press conference of Hanna Kanapatskaya who is going to take part in the presidential elections. Minsk, 12May2020

На прэс-канфэрэнцыю яна запрасіла журналістаў, блогераў, палітычных аглядальнікаў.

Падчас прэс-канфэрэнцыі
Падчас прэс-канфэрэнцыі

Напярэдадні Ганна Канапацкая разьмясьціла ў сваім тэлеграм-канале паведамленьне «Прывід канстытуцыйнага крызісу». У ім яна сьцьвярджае, што 9 жніўня 2020 году Рэспубліка Беларусь «можа застацца бяз дзьвюх галін дзяржаўнай улады. Усе нашы суседзі напружаныя. У NATO і Генштабе РФ падрыхтоўка. Увесь сьвет замер у чаканьні драматычнай разьвязкі».

Пра што гаварыла Ганна Канапацкая на прэсавай канфэрэнцыі:

  • што лічбы пра інфікаваных і памерлых у Беларусі выклікаюць занепакоенасьць;
  • выказала падтрымку і спачуваньне беларусам, сваякоў якіх не пашкадавала хвароба;
  • выступіла за стварэньне прававой дзяржавы, у якой кожнаму грамадзяніну гарантуецца роўнасьць перад законам, незалежна ад яго сацыяльнага статусу, узросту, полу, палітычных і рэлігійных поглядаў, жыцьцёвых перакананьняў і каштоўнасьцяў;
  • што хоча, каб «нашы дзеці не зьяжджалі вучыцца за мяжу, а калі і ехалі, то абавязкова вярталіся назад»;
  • што мае намер стварыць умовы камфортнай працы для пэдагогаў, лекараў.

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 9 жніўня, падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы трэба да 15 траўня, а сабраць 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам, да 20 чэрвеня.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG