Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі Дзьмітры Мезенцаў адмовіўся сказаць, чаму быў на парадзе бяз маскі


Амбасадар Расеі Дзьмітры Мезенцаў
Амбасадар Расеі Дзьмітры Мезенцаў

Некаторыя прадстаўнікі дыпляматычных місій прысутнічалі на парадзе ў ахоўных масках і нават у пальчатках і акулярах.

Амбасадар Расеі Дзьмітры Мезенцаў быў бяз маскі. Чаму? Не баяўся, што можа заразіцца?

«Я думаў, калі людзі прыходзяць на ўрачыстасьць з нагоды Вялікай Перамогі, нават у маіх калег-журналістаў, а я маю самыя непасрэдныя адносіны да нашага з вамі журналісцкага цэху, ёсьць іншыя пытаньні, на якія я адкажу», — сказаў амбасадар.

Замежныя амбасадары на парадзе ў Менску 9 траўня 2020
Замежныя амбасадары на парадзе ў Менску 9 траўня 2020

У Маскве парад адмянілі, перанесьлі на іншы тэрмін. Як гэта патлумачыць?

«Напэўна, розная эпідэміялягічная абстаноўка. Масква — мэгаполіс на 20 мільёнаў чалавек, і я лічу абгрунтаванымі тыя захады, якія ўжыла кіраўніцтва краіны, кіраўніцтва мэрыі Масквы з тым каб не падвяргаць людзей пагрозе каранавіруснай інфэкцыі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў, што парад абавязкова будзе, і мы верым, што гэта будзе такая самая ўрачыстасьць, як заўсёды, парад на Краснай плошчы. Тым больш у год 75-годзьдзя Перамогі», — сказаў расейскі амбасадар.

Гэта значыць, што цяпер у Расеі сытуацыя больш складаная, чым у Беларусі?

«Вы ж чытаеце статыстыку і ніхто не хавае. Не ў Расеі — у Маскве. Але сёньня паветраны парад. Сёньня раніцай я паглядзеў трансьляцыю парадаў, якія праходзілі ў буйнейшых абласных і краявых цэнтрах, гэта таксама стварае атмасфэру сьвята, дае пад’ём найперш для вэтэранаў, працаўнікоў тылу, для партызанаў Вялікай Айчыннай, для вэтэранаў узброеных сіл, для ўсіх нас», — сказаў дыплямат.

Раней Аляксандар Лукашэнка выказваў пажаданьне, каб менскі парад паказала расейскае тэлебачаньне. Ці пакажуць?

«Гэта трэба спытаць у расейскіх тэлеканалаў. Я думаю, што ніякіх перашкодаў няма. Але ў расейскіх тэлеканалаў таксама свая праграма, яны расказваюць пра Дзень Перамогі на той роднай для нас зямлі, якая таксама была палітая крывёй героеў. Таму трэба спытаць у журналістаў, я не пытаў», — сказаў Дзьмітры Мезенцаў.

Ці працуе расейскі «Первый канал» на парадзе ў Менску? «Ну ў першага канала ёсьць некаторыя кадравыя складанасьці. Але калі іх калегі падзеляцца матэрыялам, уражаньнямі, то гэта таксама будзе правільна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG