Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што магчымыя новыя санкцыі Вашынгтону супраць Масквы ўскладняць адносіны двух дзяржаў. Пры гэтым адзначыў, што казаць пра сымэтрычныя дзеяньні ў адказ пакуль дачасна.
«Трэба паглядзець, як усё гэта будзе адбывацца, таму зараз публічна казаць пра нашыя дзеяньні ў адказ дачасна. Важна толькі адзначыць: што б ні адбывалася, якія б рашэньні ні былі прынятыя за акіянам — а трэба яшчэ паглядзець у канчатковым выніку, у што ўсё выльецца — гэта не паставіць нас у тупік», — сказаў Пуцін у інтэрвію праграме «Вести в субботу» на тэлеканале «Россия 1».
Расейскі кіраўнік ня выключыў, што нешта ў палітыцы давядзецца адкарэктаваць, нешта трэба будзе дадаткова зрабіць, але гэта не прывядзе да тупіку і да каляпсу.
«Але гэта, вядома, прывядзе да праблемаў расейска- амэрыканскіх адносінах. І я лічу, што гэта шкодна», — канстатаваў Пуцін.
Днямі Сэнат ЗША ўхваліў «Закон аб супрацьдзеяньні расейскаму ўплыву ў Эўропе і Эўразіі», які пашырае санкцыі адносна Расеі. Такім чынам, спадзяваньні Крамля на выхад зь міжнароднай ізаляцыі пасьля прыходу да ўлады ў Злучаных Штатах Доналда Трампа ня спраўджваюцца.