Спадар: «Ну, ня можам мы жыць з адкрытай мяжой — гэта раз. Па-другое, такое ўражаньне, што нехта нешта з кімсьці не падзяліў — вось таму гэта і пачалося. Я лічу, што калі браты сварацца, то нехта, хоць адзін, павінен быць разумнейшым...»
Спадар: «Я стаўлюся да гэтага нэгатыўна, але відаць, што нешта там пайшло ня тое з расейскага боку. У іх там, акрамя Пуціна, процьма несумленных элемэнтаў. Ну калі ўжо ёсьць Мытны зьвяз, то не павінна быць ніякіх даглядаў і перашкодаў — я так лічу».
Спадар: «Цяжка адказаць, Бог іх там ведае. Але, каб было меней хітрых, іншая сытуацыя была б, а так занадта шмат хітруюць. Прычым, хітруюць абсалютна ўсе вакол гэтае мяжы. Ну вось глядзеў па тэлебачаньні, як Казахстан — мусульмане, купляюць недзе на Захадзе сала і прадаюць у Расею. Ну то як тут што можа быць?»
Спадарыня: «Я так разумею, што ўсё гэта робіцца дзеля дысцыпліны, не дзеля эканамічных перашкодаў. Каб не вазілі кантрабанды, наркотыкаў, зброі, каб бескантрольна нічога не вазілі».
Спадарыня: «Я наагул лічу, што людзі павінны разьвівацца, паболей езьдзіць, бачыць, як паўсюль людзі жывуць. Не павінны мы жыць у такой закрытай прасторы, як цяпер знаходзімся, бо гэта небясьпечна наагул для чалавецтва, нашай будучыні і для нашых дзяцей».
Спадар: «Калі ўжо дамовіліся, што перапрацоўваць чужую прадукцыю Беларусь можа, то трэба гэтага прытрымлівацца. Думаю, што транзыт павінен быць свабодны. Але тут з Расеі, відаць, вязуць шмат „левага“ тавару, незаконна прадаюць, ня плацяць падаткі. От, Расея — ёсьць Расея...»
Спадар: «Але ж наша дзяржава таксама ў гэтай сытуацыі выступае як спэкулянт: купі-прадай. Канечне, Расеі гэта не падабаецца, хаця ўжо ёсьць усталяваныя правілы для ўсіх, бо ўсё ж Мытны саюз. І ўсё ж кожны гуляе паводле сваіх правілаў: яны кантралююць нас, а мы кантралюем іх...»