Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Урад будзе сьцьвярджаць, што Расея вінаватая ў спадзе беларускай эканомікі», — Злотнікаў


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў

Фэдэральная мытная служба Расеі заявіла, што зь беларускага боку адноўленая праца пунктаў мытнага кантролю дагляду аўтатранспарту, якія былі скасаваныя ў 2011 годзе ў сувязі з стварэньнем Мытнага саюзу Беларусі і Расеі. Ці можна сказаць, што гандлёвая вайна паміж Беларусьсю і Расеяй набірае новы абарот? Як Беларусь можа абараніць свой рынак ад танных расейскіх і заходніх тавараў? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.

— Масква заяўляе, што Беларусь зноў пачала ажыцьцяўляць Мытны кантроль на беларуска-расейскай мяжы. Раней менавіта ў гэтым якраз афіцыйны Менск абвінавачваў расейскія ўлады. 1 студзеня мае ўступіць у сілу Эўразійскі саюз, а два ягоныя ўдзельнікі апынуліся ў стане гандлёвай вайны. Пра што гэта сьведчыць?

— Учора я размаўляў са знаёмым, які ехаў з Расеі ў Менск, і бачыў на мяжы вялікія калёны расейскіх грузавікоў, якія правяралі нашы мытнікі альбо іншыя нейкія службы.

Нагадаем, калі пачалася гэтая спрэчка вакол кантрабанды ў Расею праз Беларусь забароненых заходніх прадуктаў, то расейскія крыніцы паведамлялі, што да паловы грузаў, якія праходзяць празь беларускую мяжу ў Расею — гэта грузы кантрабандныя. Можа, тут было і перабольшваньне, але факт, што Беларусь не гатовая да поўнага адкрыцьця мяжы з Расеяй.

Канкурэнтаздольнасьць расейскіх тавараў апошнім часам павысілася. З новага году яна будзе яшчэ вышэйшай, бо штогод Расея, паводле ўмоваў уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, зьніжае імпартныя бар’еры, зьніжае абарону ад імпарту. Па-другое, дэвальвацыя расейскага рубля моцна падкасіла беларускую прамысловасьць і канкурэнтаздольнасьць беларускіх тавараў.

— Такім чынам, мы бачым, што інтарэсы двух бакоў разыходзяцца. Беларусы хочуць абараняць свой рынак, а расейцы на фоне дэвальвацыі хацелі б запаланіць Беларусь сваімі ды імпартнымі таварамі.

— Так. Плюс, я мяркую, што «барацьба з кантрабандай» і гэтыя гандлёвыя войны павінны пакрыць тое, што беларускія тавары апынулася неканкурэнтаздольнымі. І гэта стане шыльдай для беларускага ўраду, каб сьцьвярджаць, што менавіта такое стаўленьне Масквы не дае нам падняцца, што Расея вінаватая ў спадзе беларускай эканомікі.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG