У Вашынгтоне прайшла цырымонія інаўгурацыі абранага на апошніх выбарах 46-га прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна. Запыталіся ў мінакоў, ці будзе Байдэн лепшым прэзыдэнтам, чым Трамп.
Свабода пагутарыла з маладымі людзьмі ад 20 да 30 гадоў, каб даведацца, якімі тыя бачаць Беларусь і сябе празь дзесяцігодзьдзе. Адказы глядзіце ў нашай апытанцы.
У нашай мове ня можа быць прыслоўя „сьмірна“. Але беларускую каманду cпытаныя пра гэта менчукі назваць не змаглі. Як яна гучыць? Ці патрэбная беларуская мова беларускай арміі, каб лепш бараніць нашу незалежнасьць? ВІДЭА вулічнага апытаньня, АЎДЫЁ, ТЭКСТ
Карэспандэнты Расейскай службы Радыё Свабода запыталі масквічоў: ці лічаць яны Эўропу ворагам ці апанэнтам цяперашняй расейскай улады.
Карэспандэнты Расейскай рэдакцыі Радыё Свабода пацікавіліся ў шараговых масквічоў, ці палохае іх пракрамлёўскі кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.
Частка нашых рэспандэнтаў лічыць, што трэба падтрымаць войска, а іншыя лічаць, што Беларусі нічога не пагражае, і грошы лепш выдаткаваць на мэдыцыну і адукацыю.
Апытаньне правяла расейская служба Радыё Свабода
Апытаньне Свабоды: «Беларускі рубель імкліва абясцэньваецца адносна цьвёрдых валют. Як вы думаеце — чаму? Як да гэтага ставіцеся?». Адказвалі жыхары Магілёва.
«Улада сьцьвярджае, што ў Беларусі неабходна падвышаць узрост выхаду на пэнсію. Як вы ставіцеся да гэтага?» На пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
«У Беларусі імкліва даражэе валюта, абясцэньваецца рубель. Як вы рэагуеце на гэта? Ці спрабуеце якім-небудзь чынам уберагчы свае рублёвыя зьберажэньні ад абясцэньваньня?» На гэтыя пытаньні адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
Апытаньне «Свабоды»: «Чаму ў той час, як Беларусь усё больш цярпіць ад эканамічнага крызісу, у суседніх Польшчы і Літве такога крызысу няма? Хто вінаваты ў крызісе?». Адказвалі жыхары Магілёва.
«Зь якімі прыкметамі эканамічнага крызісу ў Беларусі вам асабіста давялося сутыкнуцца?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
На такія пытаньні карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
Ці закрануў вашу сям’ю эканамічны крызіс? Калі так, якім чынам вы спрабуеце супрацьстаяць яму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У Беларусі апусьцелі рэчавыя рынкі: прадпрымальнікі не змаглі дамовіцца з уладамі і масава згортваюць гандаль. Як да гэтага ставяцца пакупнікі і самі прадпрымальнікі?
Чым для вас асабіста запомніўся адыходзячы год? Як вы лічыце, ці сасьпела большасьць беларускага грамадзтва да зьменаў, ці яму даспадобы цяперашняя стабільнасьць? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Як ставіцеся да словаў Лукашэнкі пра тое, што 2016 год для беларусаў стане самым складаным за ўсю гісторыю краіны?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
«Ці ведаеце вы, чаму каталікі і праваслаўныя адзначаюць Нараджэньне Хрыстова ў розныя дні? Як ставіцеся да ідэі тых, хто лічыць, што каляндар сьвятаў у хрысьціян мусіць быць аднолькавым?». Адказваюць жыхары Магілёва.
«Ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы? Калі так, то ці здольныя ажыцьцявіць іх тыя асобы, якія кіруюць цяпер краінай?»
Ці хопіць вам грошай на сьвяткаваньне Калядаў і Новага году, ці даводзіцца эканоміць? Адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
«Учора славутай беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч, якая жыве ў гэтым доме, уручылі Нобэлеўскую прэмію. Беларускія ўлады і афіцыйныя мэдыі праігнаравалі гэту падзею. Як вы лічыце — чаму? Як да гэтага ставіцеся?»
Напярэдадні ўручэньня беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Радыё Свабода запытала ў мінакоў, хто застанецца больш важным у гісторыі Беларусі: першы прэзыдэнт ці першы нобэлеўскі ляўрэат?
«Ці чыталі творы беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч». Адказваюць жыхары Магілёва.
«Як вы ацэньваеце зьмены, якія адбываюцца апошнім часам у беларускай эканоміцы?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
«У Расеі склаліся кепскія адносіны амаль з усімі суседзямі — Украінай, Польшчай, Грузіяй, краінамі Балтыі. Цяпер да гэтага сьпісу дадалася Турэччына. Як вы лічыце, чаму так адбываецца?». Адказвалі жыхары Магілёва
Скульптар Аляксандр Батвінёнак і архітэктар Армэн Сардараў стварылі макет помніка Васілю Быкаву, на якім прысутнічае чырвоная пяціканцовая зорка. Радыё Свабода спыталася ў мінакоў, як, на іх думку, мусіць выглядаць гэты помнік, а таксама якое дачыненьне мае савецкая сымболіка да беларускага пісьменьніка.
«19 гадоў таму на рэфэрэндуме Лукашэнка дамогся неабмежаваных паўнамоцтваў. Як ён імі скарыстаўся?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Радыё Свабода зьвярнулася да менчукоў з пытаньнем, што рабіць, каб не было тэрактаў у Беларусі. Адказы былі розныя.
«Аляксандар Лукашэнка сваім дэкрэтам абклаў 13-працэнтным падаткам даходы ўкладчыкаў ад дэпазытаў. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці адаб’ецца гэта на вашых намерах трымаць грошы ў банку?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Ці патрэбныя Беларусі рэформы? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
«Расейскія ўлады, баючыся тэрактаў, адмянілі палёты пасажырскіх авіярэйсаў у Эгіпет, а беларускія — не. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці наважыліся б самі ляцець туды на адпачынак у цяперашняй сытуацыі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Ці патрэбны Беларусі эканамічныя рэформы, разважаюць мінакі на вуліцах Менску.
Радыё Свабода правяла апытаньне ў цэнтры Менску, што людзі ведаюць пра нацыянальныя сымбалі і ці ведаюць яны, што такое «Пагоня».
«Ці ведаеце вы, чаму Лукашэнку не падабаецца грамадзянская пазыцыя нобэлеўскай ляўрэаткі Алексіевіч? На чыім баку асабіста вы ў гэтай спрэчцы?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Масква настойвае на стварэньні сваёй вайсковай авіябазы ў Беларусі, а беларускія ўлады кажуць, што сэнсу ў ёй няма. А як лічыце вы? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Апытаньне Свабоды: «Лукашэнка заявіў, што пэнсійны ўзрост у Беларусі давядзецца павышаць, але перад тым трэба папрасіць падтрымкі ў людзей. Ці вы гатовыя падтрымаць такую просьбу Лукашэнкі? Чаму?». Адказвалі жыхары Магілёва.
«Як вы ставіцеся да людзей, якія носяць адзеньне альбо тэчкі з выявай герба «Пагоня»? На гэта адказваюць маладыя жыхары Гомеля.
Падлеткаў, якія сфатаграфаваліся ў цішотках з выявай старадаўняга беларускага герба «Пагоня», зьбіраюцца адлічыць з кадэцкай вучэльні. Як вы да гэтага ставіцеся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенскай моладзі.
Многія ў Беларусі лічаць, што Лукашэнка рыхтуе сабе ў пераемнікі на прэзыдэнцкай пасадзе малодшага сына Мікалая. Ці лічыце вы такі сцэнар імаверным? Чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
«Лукашэнка будзе яшчэ 20 гадоў, і гэта нармальна. У нас жа манархія» — менчукі адказваюць на пытаньне Радыё Свабода наконт вынікаў выбараў.
Апытаньне Свабоды: «Многія ў Беларусі лічаць, што Лукашэнка рыхтуе сабе ў пераемнікі на прэзыдэнцкай пасадзе малодшага сына Мікалая. Ці лічыце вы такі сцэнар імаверным? Чаму?» Адказвалі жыхары Магілёва.
Захад не прызнаў беларускія выбары свабоднымі і справядлівымі. Ці пагаджаецеся вы з такой ацэнкай? Чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
«Захад не прызнаў беларускія выбары свабоднымі і справядлівымі. Ці пагаджаецеся вы з такой ацэнкай? Чаму?» Апытаньне на вуліцах Менску.
«Ці давяраеце вы афіцыйным вынікам выбараў, абвешчаным уладамі? Ці верыце, што галасы людзей падлічылі сумленна? Чаму так лічыце?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
«Упершыню ў гісторыі ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі стала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Але ў Беларусі яе кнігі ўжо дваццаць гадоў не друкуюць у дзяржаўных выдавецтвах. Як вы думаеце — чаму?» Адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
Апытаньне Свабоды: «Як вы лічыце, чаму адміністрацыі шмат якіх устаноў прымушаюць ці падахвочваюць людзей галасаваць датэрмінова? Навошта гэта патрэбна ўладам?». Адказвалі жыхары Магілёва.
«Ці будзеце вы ўдзельнічаць у выбарах і што ведаеце пра апанэнтаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менчукам задавала Галіна Абакунчык.
«Расея распачала баявыя дзеяньні ў Сырыі, падтрымліваючы рэжым Башара Асада. Як вы да гэтага ставіцеся?» Адказвалі жыхары Магілёва.
«Ці зьбіраецеся вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ведаеце пра супернікаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менскім мінакам задавала Галіна Абакунчык.
Загрузіць яшчэ