Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы расказалі беларускаму амбасадару пра здарэньне на Ігналінскай АЭС


Ігналінская АЭС, архіўнае фота
Ігналінская АЭС, архіўнае фота

Міністэрства замежных справаў Літвы запрасіла 18 красавіка амбасадара Беларусі Аляксандра Караля, каб расказаць пра здарэньне на другім энэргаблёку Ігналінскай АЭС, якое адбылося 1 красавіка.

Паводле прадстаўніка Дзяржаўнай інспэкцыі ў атамнай бясьпецы Літвы, 1 красавіка ў час работ з адпрацаваным ядзерным палівам на другім энэргаблёку ІАЭС частка адной кантактнай калодкі вывалілася з пад’ёмнага мэханізму і засталася на дне гарачай камэры.

Але вонкавых пашкоджаньняў калодкі ня выявілі, людзі не пацярпелі, радыяцыйны фон не мяняўся, уплыву на ядзерную бясьпеку не было, сьцьвярджае Літва. Адпаведна, такое здарэньне ня можа быць клясыфікаванае як інцыдэнт паводле Міжнароднай шкалы ядзерных падзеяў INES.

Ігналінская АЭС, якая знаходзіцца за 4,5 км ад беларускай мяжы, цяпер у працэсе закрыцьця — другі рэактар пачалі адключаць у канцы 2009 году на патрабаваньне Эўразьвязу, хоць у Літве было нямала прыхільнікаў падаўжэньня працы АЭС. На рэфэрэндуме наконт гэтага пытаньня ў 2008 годзе не хапіла яўкі — прыйшлі толькі 47,6% выбарнікаў (трэба было хаця б 51%), але 88,7% зь іх былі за працяг працы АЭС. Першы энэргаблёк выводзілі з эксплюатацыі яшчэ ад 2004 году. Літва запэўнівае, што ў працэсе закрыцьця АЭС «прытрымліваецца самых высокіх патрабаваньняў бясьпекі і прынцыпаў празрыстасьці».

Пра само здарэньне Літва расказала 3 красавіка. Праз чатыры дні МЗС Беларусі паведаміла, што папрасіла Літву растлумачыць сытуацыю. Гэта быў ужо ня першы раз, калі сёлета Беларусь патрабавала трумачэньняў пра здарэньні на літоўскай АЭС, якія самі літоўцы не лічылі ядзернымі інцыдэнтамі. Міністар замежных справаў Літвы казаў, што Менск спрабуе «адыграцца на прапагандысцкім полі».

Сама Беларусь нясьпешна рэагуе на паведамленьні аб інцыдэнтах на будаўніцтве ўласнай атамнай станцыі. Звычайна пра інцыдэнты на БелАЭС афіцыйна расказваюць пасьля таго, як зьвесткі пра здарэньні зьяўляюцца ў СМІ — так, пра падзеньне корпуса рэактара расказалі толькі пасьля міжнароднага ціску. Урэшце корпус, які ўпаў, замянілі (расейцы зьбіраюцца выкарыстаць яго на іншай АЭС), новы выпадкова стукнулі аб слуп, але пашкоджаньняў ня выявілі, вырашылі не мяняць корпус другі раз.

5 нязручных пытаньняў уладам пра Беларускую АЭС

Намесьнік міністра энэргетыкі патлумачыў, чаму замоўчвалі інцыдэнты на Астравецкай АЭС

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG