Завяршылі фэстываль беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч і чэскі літаратар Іван Краўс. Хадановіч чытаў вершы, сьпяваў песьні, чэская публіка нават дапамагала яму выконваць беларускі рэп. У залі было больш за шэсьцьдзесят чалавек.
“Бэз сама” – сьпявае Андрэй Хадановіч
“Адзін аўтар нічога ня можа зрабіць без слухачоў-саўдзельнікаў”
Хадановіч: “Вельмі пазытыўныя ўражаньні. Я верыў, што ў Брне знойдзецца шмат неабыякавых людзей, і яны знайшліся. Мне здаецца, што быў такі эмацыйны ўсплёск, прычым падвойны. Адзін аўтар нічога ня можа зрабіць без другога боку, без слухачоў-саўдзельнікаў. Было больш чым зацікаўленае слуханьне, нейкі такі прыемны энэргетычны абмен, больш чым зацікаўленыя пытаньні, і што прыемна -- не палітычнага характару (там дзе без гэтага зусім нельга было абысьціся), максымальна ўсё ж характару культурнага. Гэта вельмі цешыла”.
Пытаньняў Хадановічу было шмат
Па выніках фэстывалю выдадуць кнігу
Як адзначыў у інтэрвію “Свабодзе” чэскі арганізатар фэстывалю дырэктар выдавецтва “Ветракі” Пётар Мінаржык, па выніках фэстывалю плянуецца ў наступным годзе выдадуць кнігу. Цягам ліпеня на сайце фэстывалю было больш за 10 тысячаў наведваньняў, і з большага гэта былі візыты ў аўдыёархіў, адкуль можна было скачаць выступы літаратараў.
Дырэктар чэскага выдавецтва «Ветракі» Пётар Мінаржык
Пётар Мінаржык вельмі задаволены вынікамі фэстывалю і ўзроўнем літаратуры, што была прадстаўленая на ім. Дарэчы, наступным ганаровым госьцем “Месяца аўтарскага чытаньня” будзе Канада. Раней гасьцямі літаратурнага фэстывалю былі суседнія з Чэхіяй Славаччына і Нямеччына.
Беларускі літаратурны дэсант у Чэхіі Цягам ліпеню 26 беларускіх літаратараў чыталі свае творы на сцэне тэатру ў Брне. Адкрываў чытаньні пісьменьнік Уладзімер Арлоў, цягам месяцу тут выступілі Алесь Разанаў, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Ігар Бабкоў, Віктар Шалкевіч, Лявон Вольскі, Аляксандар Лукашук, Сяргей Абламейка ды іншыя беларускія творцы. У Брне свае творы чыталі і беластоцкія літаратары – Міра Лукша, Ежы Плютовіч, Міхал Андрасюк ды іншыя.
У Брне гучалі як мэтры беларускай літаратуры, так і аўтары-пачаткоўцы, музыкі, на тэатральнай сцэне ладзіліся пэрформансы і трансляваліся фільмы.
Творы беларускіх літаратараў перакладалі Францішка Сокалава, Сяргей і Юлія Сматрычэнкі, Вольга Патапава, Каця Кедрон, Вераніка Бялькевіч, Макс Шчур, Крысьціяна Шыянок, Аня Краснадземская, Ратка Берновска ды іншыя перакладчыкі.
Арганізатар з беларускага боку перакладчык і багеміст Сяргей Сматрычэнка лічыць, што фэстываль прайшоў пасьпяхова. “Нейкія дробныя пралікі я бачу, але гэтыя пралікі бачу толькі я. Галоўнае, што для гледачоў, слухачоў усё, здаецца, прайшло на дастаткова высокім узроўні.
Сяргей Сматрычэнка перакладае
Што датычыць аўтараў. Шкада, што не змаглі прыехаць з розных прычынаў Славамір Адамовіч, Святлана Алексіевіч, Адам Глобус. З пэўных прычынаў яны проста не змаглі, ня тое што не хацелі. Тым ня менш і той канчатковы сьпіс аўтараў, якія змаглі сюды прыехаць і прачытаць свае творы, пакінуў вельмі добрае ўражаньне на чэскую публіку, а таксама на беларусаў, якія прыходзілі сюды альбо пераважна праз інтэрнэт сачылі за падзеямі”, -- кажа Сяргей Сматрычэнка.
“Як Вы ставіцеся да мараўскага народу?”
Многім аўтарам запомніўся Робэрт Кіперд, гісторык, які кожнаму выступоўцу задаваў пытаньне пра ягонае стаўленьне да мараўскага народу. Я запыталася яго, чый адказ зрабіў на яго найбольшае ўражаньне.
Аўтар пытаньня “А як Вы ставіцеся да мараўскага народу?”
“Мне падабаліся ўсе адказы, у якіх я адчуваў павагу аўтараў да мараўскага народу. У гэтых адказах я адчуваў і падобную сытуацыю, якая склалася ў Беларусі, калі беларускія аўтары, якія не размаўлялі зь дзяцінства па-беларуску, вяртаюцца назад да сваіх каранёў і пачынаюць пісаць па-беларуску. Гэта вельмі ўхвальнае дзеяньне.У Маравіі за ўсе гады пасьля рэвалюцыі 89 году тэма мараўскага народу на тэлебачаньні прагучала літаральна некалькі разоў і то на паўгадзінку”, -- кажа гісторык.
Госьць апошняга дня фэстывалю паэт Андрэй Хадановіч перад чытаньнем: “Я не ўкладуся ў дадзеныя мне 45 хвілінаў. Буду чытаць болей”.
“Свабоду Зьмітру Дашкевічу”. Пад лістом з заклікам вызваліць беларускіх палітвязьняў падчас фэстывалю падпісалася больш за сто чалавек
На фэстывалі можна было набыць беларускія анталёгіі па-чэску
ЗАПІС ВЫСТУПАЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ.
Югася Каляда: “Не дзялю літаратуру на “жаночую” і “мужчынскую”,30.07.2007 На літаратурным фэстывалі ў Брне “хуліганіў” Сяргей Прылуцкі,29.07.2007 М.Андрасюк: “З пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш...”, 28.07.2007 Міра Лукша: “Сёньня кожнае слова, напісанае па-беларуску – важнае”, 27.07.2007 Уладзімер Някляеў: "У Брне я ўпершыню займеў досьвед публічнага чытаньня прозы", 26.07.2007 Н.Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”, 25.07.2007 Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 21.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007