Да гэтага часу сувязі Гагарына зь Беларусьсю і зь беларусамі застаюцца мала вядомыя. Да Беларусі першы касманаўт плянэты так і не даехаў, не пасьпеў... Але ў Беларусі ёсьць людзі, якія былі знаёмыя з Гагарыным.
Тагачасны сакратар Віцебскага абкаму камсамолу Ісіф Навумчык часьцяком сустракаўся з Гагарыным падчас камсамольскіх зьездаў і пленумаў у Маскве. Аднойчы ён спазьніўся на паседжаньне, і заходзіць у залю было неяк няёмка, узгадвае спадар Навумчык:
"І тут мяне заўважыў Гагарын, які таксама на некалькі хвілін спазьніўся. Юрый прапанаваў мне пайсьці разам зь ім у пакой адпачынку прэзыдыюму, спаслаўшыся на тое, што ў гэтым пакоі чуваць прамовы. І мы практычна ўсё гэтае паседжаньне, нешта больш за гадзіну, праседзелі ўдвух за кавай (здаецца, да кавы і грамаў па дваццаць каньяку выпілі).
Успомнілі агульных знаёмых... Адносіны яго да беларусаў, казаў Гагарын, самыя прыязныя, ды, можа, і продкі яго зь беларусаў, паколькі Смаленшчына ў канцы ХIX стагодзьдзя больш як напалову складалася зь беларусаў і гаварыла па-беларуску... На жаль, я не занатаваў тую размову, быў перакананы, што гэтая наша гутарка з Гагарыным не апошняя. Ён быў надзвычай прыязны, цікавы чалавек".
Ёсьць і іншыя вэрсіі — што не былі продкі Гагарына беларусамі. Гісторык Валер Пазьнякоў піша: "Гістарычна ліцьвінамі зьяўляліся толькі жыхары заходняй часткі Смаленскай вобласьці. А горад Гжацк (зараз Гагарын), дзе нарадзіўся першы касманаўт, знаходзіцца на самым усходзе вобласьці. Як высьветлілі расейскія дасьледчыкі, продкі Гагарына пераехалі ў Гжацк толькі на пачатку 20 стагодзьдзя. А да гэтага ягоны род жыў у Чухломскім павеце Кастрамской губэрні".
Паэту Генадзю Бураўкіну пашчасьціла сустрэцца зь Юрыем Гагарыным некалькі разоў, і ў афіцыйных, і ў неафіцыйных абставінах: у Маскве, на зьезьдзе камсамолу, і ў Хэльсынкі, на Ўсясьветным фэстывалі моладзі і студэнтаў. На фэстываль спадар Бураўкін трапіў у складзе творчай моладзі — разам з паэтамі Яўгенам Еўтушэнкам і Зьмітром Паўлычкам, сьпевакамі Юрыем Гуляевым і Нінай Дробышавай ды іншымі:
"Па вечарах Юры Аляксеевіч прыходзіў да нашай групы творчай моладзі, бралі крыху і чарачку. І тады я ўжо я пазнаёміўся зь ім бліжэй. Нават сказаў, што я беларус. Ён сказаў, што нават крыху вінаваты перад беларусамі: "Я напамяць ведаю верш "Хлопчык і лётчык" Янкі Купалы, ды ўвогуле мая радзіма — амаль Беларусь. А вінаваты я перад Беларусьсю тым, што аб'езьдзіў практычна ўвесь сьвет, а ў Беларусі так і не пабываў. Але ў бліжэйшы час я абавязкова прыеду ў Беларусь і пэрсанальна падару хаця б паўгадзіны — гадзіну на нашу сустрэчу". Таму трагедыя гэта агульначалавечая, калі Гагарына ня стала, была для мяне яшчэ і трагедыяй асабістай — мне бачылася, што ў нас яшчэ адбудзецца сустрэча...".
Тое гора — гора ўсяго чалавецтва і асабістае гора паэта Генадзя Бураўкіна —і нарадзіла паэму, прысьвечаную Юрыю Гагарыну — "Паэму расстаньня".
"А можа?
А можа?
Бывае ж цуд…
Але радыё паўтарала
словы
панура
І былі бясьсільныя ўсе багі.
Юраа-а!
Юра!
Не зьбераглі..."
Паэт Генадзь Бураўкін кажа:
"Сапраўды, мне падарыў лёс, мне падарыў Бог радасьць пабыць каля гэтай зоркі, зоркі, я думаю, вечнай. Юра быў — такое абаяньне, такая чысьціня, такое цяпло і сьвятло. Я думаю, гэта не камісія выбрала яго, гэта Бог выбраў, каб чалавек, які першы туды ўзьляцеў, бліжэй да Бога, каб ён быў менавіта такім — сьветлым, мілым, унікальным".