Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы


Анджэй Пачобут, архіўнае фота
Анджэй Пачобут, архіўнае фота

У Дзень незалежнасьці Польшчы яе прэзыдэнт Караль Наўроцкі ўзнагародзіў журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута Ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай краіны.

«Сёньня Польшча дзякуе сваім найвыдатнейшым грамадзянам, чыіх жыцьцё зьяўляецца для палякаў прыкладам вялікага гонару», — сказаў прэзыдэнт Караль Наўроцкі падчас цырымоніі ў Прэзыдэнцкім палацы, паведаміла Польскае радыё.

Анджэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасьці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выданьня «Gazeta Wyborcza». Яго арыштавалі ў 2021 годзе і асудзілі ў 2023 годзе за меркаваную «варожую дзейнасьць» і «распаўсюджваньне нянавісьці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызваленьня.

Сёлета Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, што Эўрапейскі парлямэнт прысуджае асобам, якія зрабілі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека.

Ордэн Белага Арла — найстарэйшая і найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча, якая ўручаецца за выдатныя грамадзянскія і ваенныя заслугі на карысьць Рэспублікі Польшча. Ордэн уручаецца найбольш выбітным палякам і вышэйшым прадстаўнікам замежных дзяржаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG