Не прайшлі па рэглямэнце «Аб бясьпецы харчовай прадукцыі» чырвоны молаты перац і молатая каляндра. У спэцыях выявілі цьвіль, кішэчную палачку і мэзафільныя мікраарганізмы, піша Telegraf.news. У правераных партыях выявілі завышаную колькасьць мэзафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў, цьвілі і кішачную палачку.
У чырвоным перцы ўзровень цьвілі выявілі ў 48 разоў вышэй за норму, у каляндры — у 25 разоў.
Абедзьве спэцыі вырабляе ААТ «Лідзкія харчовыя канцэнтраты».
У чырвоным перцы цьвілі было ў 48 разоў больш дапушчальнага, у каляндры — перавышэньне ў 25 разоў.
Чым гэта небясьпечна для чалавека?
Выяўленыя парушэньні — ня проста фармальная нагода для забароны. Яны нясуць прамую пагрозу здароўю спажыўцоў. Ужываньне такой прыправы можа прывесьці да цяжкіх кішэчных інфэкцый, якія суправаджаюцца моцнай дыярэяй, ванітамі, болямі ў жываце, абязводжваньнем і высокай тэмпэратурай. Найбольшую небясьпеку гэта ўяўляе для дзяцей, пажылых людзей і асоб з аслабленым імунітэтам.
Дзяржстандарт унёс зьветскі аб небясьпечнай прадукцыі ў дзяржаўны рэестар і запатрабаваў ад вытворцы выключыць яе з абароту.
Дзяржаўны орган рэкамэндуе спажыўцам не выкарыстоўваць іх і неадкладна ўтылізаваць.
Форум