Прэмію заснаваў у 2025 годзе Беларускі ПЭН у партнэрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клюбам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
Яе мэта — ушанаваньне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасьці ва ўзросьце 60+, якія пасьля 2020 году мусілі пакінуць Беларусь празь перасьлед і працягваюць працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.
Прэмія ўключае грашовую ўзнагароду і публікацыю матэрыялаў пра ляўрэатаў у зборніку, які будзе прэзэнтаваны ў лістападзе 2025 году.
Ляўрэаты прэміі «Голас пакаленьня свабоды» — 2025:
- Зоя Белахвосьцік
- Генадзь Верацінскі
- Уладзімер Вялічкін
- Аляксандар Гарцуеў
- Алег Грузьдзіловіч
- Натальля Дуліна
- Максім Жбанкоў
- Андрэй Завадзкі
- Аляксандар Капуцкі
- Валер Карбалевіч
- Аляксандар Класкоўскі
- Зося Кустава
- Любоў Лунёва
- Віктар Марчук
- Тамара Мацкевіч
- Уладзімер Мацкевіч
- Ірына Сухій
- Сяргей Сыс
Тацяна Нядбай зь Беларускага ПЭНу заявіла, што ўнёсак гэтых людзей у беларускую культуру, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і абарону правоў чалавека — бясспрэчны, глыбокі і натхняльны:
«Арганізатары прэміі выказваюць шчырую падзяку ляўрэатам за нязломнасьць, вернасьць каштоўнасьцям і нястомную працу дзеля вольнай, справядлівай і годнай Беларусі».
Форум