Як адзначаецца ў паведамленьні, паводле легенды вучэньняў, адбылася аварыя на трансфарматарнай падстанцыі, у выніку апора лініі электраперадачы была пашкоджа і загарэлася.
«Ратаўнікі апэратыўна далі рады агню пры дапамозе спэцыяльнага парашку для тушэньня. Гэты мэтад ідэальна падыходзіць для тушэньня пажараў на аб’ектах з высокай рызыкай узгараньня, уключаючы электрастанцыі і прадпрыемствы нафтахімічнай галіны», — паведамілі ў МНС Беларусі.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у падразьдзелах ведамства ёсьць 16 спэцыялізаваных аўтамабіляў для парашковага тушэньня пажараў.
Асобна падразьдзелы МНС практыкаваліся ў «адным з найбольш небясьпечных сцэнароў» — у атацы бесьпілётнікаў на рэзэрвуарны парк з нафтапрадуктамі, а таксама ў наступствах вялікай аварыі — разьліву хімічнага небясьпечнага рэчыва ў выніку сутыкненьня пасажырскага цягніка з чыгуначнай цыстэрнай зь сернай кіслатой.
МНС на вучэньнях грамадзянскай абароны прадэманстравала досьледны ўзор жалезабэтонных модульных сховішчаў.
Як расказалі ў міністэрстве, канструкцыя зьмяшчальнасьцю да 125 чалавек прызначаная для хаваньня людзей ва ўмовах ваеннага часу. Пры яе распрацоўцы ўлічылі міжнародны досьвед «сучасных ваенных канфліктаў».
Форум