Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Польшчы дэпартавалі беларуса, які другі раз за год быў п’яным за рулём


Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Высьветлілася, што раней яго ўжо пазбавілі правоў за аналягічнае злачынства.

У найбліжэйшыя 10 гадоў ён не заедзе ў Шэнгенскую зону, паведамілі ў польскай Памежнай службе.

Першы раз беларус, прозьвішча якога не называецца, трапіўся пʼяным за рулём у чэрвені. Тады алькатэстар паказаў 1,6 праміле алькаголю. За пʼянае кіраваньне машынай суд пакараў яго штрафам і пазбавіў права кіраваньня аўтамабілем на пяць гадоў.

Але ўжо 13 кастрычніка ён ізноў сеў за руль пад узьдзеяньнем алькаголю. На гэты раз ступень апʼяненьня склала 1,4 праміле.

Паколькі праваахоўнікі палічылі, што такія паводзіны ўяўляюць пагрозу бясьпецы і грамадзкаму парадку, мужчыну абавязалі пакінуць Польшчу і вынесьлі забарону на паўторны ўезд у дзяржавы Шэнгенскай зоны тэрмінам на 10 гадоў.

Парушальніка пад канвоем даставілі да мяжы і перадалі беларускаму боку.

З пачатку 2025 году польскія памежнікі толькі з Апольскага ваяводзтва вынесьлі рашэньні аб выезьдзе з тэрыторыі Польшчы 82 замежнікаў у мэтах аховы грамадзкай бясьпекі і парадку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG