Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» уводзіць абмежаваньні на зьняцьце гатоўкі бескантактным спосабам


Адно з аддзяленьняў «Беларусбанку». Ілюстрацыйнае фота
Адно з аддзяленьняў «Беларусбанку». Ілюстрацыйнае фота

У «Беларусбанку» паведамілі аб увядзеньні абмежаваньняў з 24 лістапада на зьняцьце гатоўкі з карткі бескантактным спосабам.

Як адзначаецца ў паведамленьні банку, гэтае абмежаваньне ўводзіцца «для абароны ад махляроў».

У прыватнасьці, з 24 лістапада цягам аднаго дня бескантактным спосабам можна будзе зьняць ня больш за 600 рублёў з картак «Бархат» і ня больш за 1000 рублёў зь іншых картак. За межамі краіны такія апэрацыі будуць забароненыя.

Раней «Беларусбанк» вызначыў ліміты на зьняцьце грошай з выкарыстаньнем лічбавых рэквізытаў картак (токенаў, згенэраваных у мабільных плацёжных сэрвісах) у банкаматах і пунктах выдачы гатоўкі цягам аднаго дня ў памеры ня больш за 600 рублёў з картак «Бархат» і ня больш за 1000 рублёў зь іншых картак.

Зьняць гэтыя ліміты па картках «Бархат» можна будзе толькі ў аддзяленьнях банку па заяве трымальнікаў або іх прадстаўнікоў на падставе даверанасьці. Для іншых картак гэтая функцыя даступная як праз аддзяленьні банкаў, так і праз Кантакт-цэнтар.

У выпадках, калі кліенты ўжо скасоўвалі вызначаныя раней ліміты, абмежаваньні для іх картак ня будуць прымяняцца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG