Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 20 кастрычніка: у суд перадалі завочную справу супраць экс-каліноўца Шабуцкага


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюць перасьлед іншадумцаў. Іх арыштоўваюць, судзяць і часта адпраўляюць у турмы.

Асудзілі ратаўніка з Чэрвеньскага раёну

42‑гадовага Ігара Бродку асудзілі паводле двух артыкулаў — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу) і «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Яго адправілі ў калёнію, піша «Наша Ніва».

Бродка паходзіць зь Сьмілавічаў (Чэрвеньскі раён), доўгі час жыў у Віцебску. Разам з былой жонкай мае непаўналетняе дзіця.

Ігар шмат гадоў працаваў ратаўніком. Пасьля быў кіроўцам, займаўся перавозкамі, працаваў на таксоўцы. Бродка зьнік з сацыяльных сетак і мэсэнджараў пасьля лютага 2025 году.

Пракуратура накіравала ў суд завочную справу супраць экс-каліноўца Шабуцкага

Генэральная пракуратура паведаміла, што справу супраць былога добраахвотніка палку Каліноўскага, блогера, былога сябра Каардынацыйнай рады Максіма Шабуцкага перадалі ў суд. Яго зьбіраюцца судзіць завочна.

Яму выставілі абвінавачаньні паводле 18 артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ад «масавых беспарадкаў» і «паклёпу» да «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня» і «змовы дзеля захопу ўлады».

Шабуцкі далучыўся да палку Каліноўскага ў канцы 2022 году, пакінуў яго ў 2023-м.

У 2024 годзе яго абралі ў Каардынацыйную раду, але ў студзені 2025-га ён пакінуў яе «з асабістых прычынаў».

Да 2020 году Шабуцкі працаваў у структурах Міністэрства ўнутраных справаў.

Завочна асудзілі ўжо больш як 150 чалавек, якія цяпер за мяжой.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG