Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лойка: Цяпер Лукашэнка павінен правесьці рэйд па туалетах


Каляж: Вольга Лойка, Аляксандар Лукашэнка, Дональд Трамп
Каляж: Вольга Лойка, Аляксандар Лукашэнка, Дональд Трамп

Глядзіце на ютуб-канале «Свабода Premium» выніковы выпуск тыдня праграмы «ПіК Свабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч. Госьцяй эфіру была Вольга Лойка, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная.

Вольга Лойка пракамэнтавала загад Лукашэнкі разабрацца з тымі, хто п’е каву на запраўках. Ён даручыў міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову навесьці там «жалезны парадак». Паводле Лукашэнкі, людзі, якія п'юць каву на АЗС, ствараюць там чэргі і іншыя наведнікі гэтым незадаволеныя.

Лойка: Спачатку я думала, што ён жартаваў, ажно да таго моманту, пакуль Кубракоў не пачаў вяшчаць з АЗС, расказваючы як ён там дбае. Я прапаную ісьці далей і правесьці рэйд па туалетах на запраўках. Бо тыя, хто п’юць каву на запраўках, пасьля спыняюцца на чарговай, каб пайсьці у туалет, і зноў ствараюць праблемы ў руху. Лукашэнка любіць вырашальныя задачы, а вырашальных задач у яго засталося мала. А тут лёгка, прыгожа і, галоўнае, эфэктыўна, можна вырашыць «глябальную праблему». Але я ня вельмі разумею, адкуль яна ўзьнікла. Чэргі на АЗС магчымыя. Людзі маглі перапужацца ажыятажу паліва з прычыны павелічэньня паставак паліва ў Расею. Але прыпаркаваныя аўтамабілі і людзі, якія п’юць каву? Незразумела, як яны могуць ствараць чэргі. Ад гэтага ўжо ня сьмешна. Гэта нейкі абсурд.

Рэйдавыя групы, якія зьбіраліся стварыць з супрацоўнікаў міліцыі грамадзкай бясьпекі і ДАІ, павінны былі пачаць сваю працу 20 кастрычніка. Аднак, як вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлеканалу СТБ, ДАІ датэрмінова пачала сваю працу. Паведамілі, што для кантролю за тымі, хто «некарэктна» паркуе свае аўтамабілі на запраўках будуць назіраць і праз Рэспубліканскую сыстэму маніторынгу грамадзкай бясьпекі, то бок пры дапамозе відэакамэр. У той жа час у відэаматэрыяле не заўважныя чэргі.

Тэмы ў праграме «ПіК свабоды»:

1:06 — Чэргі на запраўках. Лукашэнка кажа, што вінаватая кава. Што рабіць?
5:16 — Лукашэнка гатовы заключыць "вялікую зьдзелку" з ЗША. Што ў ёй будзе?
18:43 — Мітрапаліт Станеўскі запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь. Ці прыедзе Леў XIV?
29:31 — У Беларусі зьбіраюцца павысіць падыходны падатак. Хто і колькі страціць?
33:06 — Паразмаўлялі зь беларусам, які абараніў у Швайцарыі сям’ю ад агрэсіўнага расейскамоўнага пасажыра ў цягніку.
45:42 — У Ізраілі заяўляюць пра заканчэньне актыўнай фазы вайны ў Газе, але ці азначае гэта сапраўдны канец канфлікту?


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG