Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візавы цэнтар Італіі ўвёў «тэрмін прыдатнасьці» для нумароў жывой чаргі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Візавая ўстанова, што працуе ў Менску, зьмяніла мэханізм чаканьня.

Цяпер атрыманыя раней нумары маюць абмежаваны тэрмін дзеяньня. Нумары з 1 па 8000 будуць сапраўднымі толькі да 15 лістапада, з 8001 па 23000 — да 31 сьнежня.

Пасьля ўказанага тэрміну гэтыя нумары ня будуць прымацца, нават з папярэднім запісам. Да канца году цэнтар паабяцаў разьмясьціць у сябе на сайце інфармацыю аб тэрмінах дзеяньня наступных нумароў і аб умовах рэгістрацыі ў жывой чарзе новых ахвотных.

Навацыя павінна зрабіць працэс праходжаньня чаргі больш «арганізаваным і празрыстым», сьцьвярджаюць у візавым цэнтры.

Італія заняла 2-е месца пасьля Нямеччыны ў колькасьці шэнгенскіх візаў, выдадзеных беларусам у 2024 годзе, прыгадвае devby.io. Акрамя таго, пакуль практычна ўсе ключавыя для беларусаў дзяржавы скарацілі колькасьць выдаваных візаў, а Італія павялічыла — больш чым на 10%.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG