Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве 29 верасьня ўрачыста перапахаваюць Сяргея Пясэцкага


Сяргей Пясэцкі
Сяргей Пясэцкі

Беларусам Пясэцкі вядомы найперш як пісьменьнік.

29 верасьня ў Варшаве адбудзецца пахаваньне Сяргея Пясэцкага, удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка, жаўнера Арміі Краёвай і выдатнага пісьменьніка, піша польскі Інстытут нацыянальнай памяці.

Цырымонія пачнецца, а 12:00, яе прыме Палявы катэдральны сабор Войска Польскага (вул. Długa 13/15).

Пасьля службы парэшткі пісьменьніка будуць пахаваныя на вайсковых могілках Павонзкі.

Сяргей Пясэцкі нарадзіўся ў 1899 годзе ў беларускіх Ляхавічах. У час польска-бальшавіцкай вайны рэгулярна перасякаў мяжу дзьвюх дзяржаў, быў таленавітым перамытнікам. У 1926-м, калі яго звольнілі са службы ў Войску Польскім, Пясэцкага арыштавалі за рабункі і пасадзілі ў турму. Спачатку асудзілі да сьмяротнага пакараньня, затым замянілі 15 гадамі турмы. Але пасьля тэрмін скарацілі да 4 гадоў.

Якраз у зьняволеньні раскрыўся пісьменьніцкі талент Пясэцкага. Раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» стаў культавым і быў перакладзены на 16 моваў сьвету, у тым ліку беларускай. Прычым апошняе выданьне перакладу на беларускую мову адбывалася з аўтарскай вэрсіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясэцкім у 1963-м, за год да сьмерці.

У гэтым творы ён падрабязна і яскрава апісаў насычанае жыцьцё ракаўскіх кантрабандыстаў, сьведкам якому быў сам. У 2009 годзе з польскай на беларускую мову твор пераклаў Фэлікс Янушкевіч.

Апошнія гады жыцьця Пясэцкі правёў у Брытаніі, дзе захварэў на рак лёгкіх і памёр, ды быў пахаваны на могілках Borough Cemetery ў Гастынгсе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG