Лукашэнка заявіў, што лічыць 7 лістапада «нармальным сьвятам» і ня мае намеру ад яго адмаўляцца: «Мы яго асучасьнілі».
«Ёсьць у нас працэнтаў 30 людзей, якія з павагай ставяцца да гэтага сьвята», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Дзень кастрычніцкага перавароту ў Беларусі — дзяржаўнае сьвята «Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі». Беларусь — адзіная постсавецкая дзяржава, дзе яно адзначаецца (савецкая традыцыя адноўлена рашэньнем Лукашэнкі ў 1995 годзе, нагадвае Позірк). Таксама гэты дзень мае сьвяточны статус у непрызнаным Прыднястроўі (Малдова).
У актуальным віншаваньні Лукашэнкі сьцьвярджаецца, што «зароджаная ў кастрычніку 1917 года... мадэль сацыяльнай дзяржавы сфармавала трывалы падмурак для разьвіцьця» Беларусі.
Традыцыйна да 7 лістапада ў краіне адчыняюцца новыя аб’екты, часта з удзелам Лукашэнкі. Праходзяць цырымоніі з удзелам камуністаў, дэпутатаў, сябраў праўладных арганізацый.
Форум