Вячаслаў Рагойша нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году ў Ракаве. У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». Быў загадчыкам катэдры тэорыі літаратуры БДУ, сябрам навуковай рады філялягічнага факультэту БДУ і навуковай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Вячаслаў Рагойша быў старшынём Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996–2016), арганізатарам міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Ракаўскія чытаньні» (з 1996 году). Ён аўтар больш як 2000 навуковых публікацыяў і дасьледаваньняў у гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-іншаславянскіх літаратурных узаемасувязяў, вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твору, зь якіх амаль 300 — асноватворныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфіяў. Першым дасканала дасьледаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў дзясятак невядомых твораў беларускага клясыка.
Форум