Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тлумачым з Гурневічам. Што камунізм зрабіў зь Беларусьсю


Што камунізм зрабіў зь Беларусьсю? Разьбіраецца Дзьмітры Гурневіч
Што камунізм зрабіў зь Беларусьсю? Разьбіраецца Дзьмітры Гурневіч

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, дзе на дзяржаўным узроўні дагэтуль адзначаюць Дзень бальшавіцкага перавароту.

Не дэмакратыі, не незалежнасьці, а ўзброенага захопу ўлады ў імпэрыі. І штогод у лістападзе дзяржаўная тэлевізія зноў сьпявае: «И Ленин такой молодой, и юный Октябрь впереди…»

Але давайце разьбярэмся, што ж насамрэч адбылося ў 1917-м.

Ці была гэта рэвалюцыя, як кажуць афіцыйна, ці ўсё ж звычайны пераварот, які прывёў да тэрору, ГУЛАГу і страты незалежнасьці?

І чаму сёньня — праз больш як сто гадоў — улады ў Менску працягваюць сьвяткаваць дзень, калі беларусы згубілі свабоду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG