Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляюцца аўтобусныя маршруты паміж Беларусьсю і Польшчай. «Менсктранс» апублікаваў расклад


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сувязі з адкрыцьцём пункту пропуску «Тэрэспаль» на польска-беларускай мяжы дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» аднаўляе выкананьне рэйсаў.

«Менсктранс» апублікаваў маршруты і першапачатковы расклад.

«Менск — Варшава» часам адпраўленьня з аўтавакзалу «Цэнтральны» ў Менску, а 19:00, 21:30 — з 24.09.2025 штодня;

«Менск — Варшава» часам адпраўленьня з аўтавакзалу «Цэнтральны» ў Менску, а 00:10, 06:30, 13:30 — з 25.09.2025 штодня;

«Варшава — Менск» часам адпраўленьня з аўтавакзалу «Заходні» ў Варшаве, а 21:00, 23:00 — з 25.09.2025 штодня;

«Варшава — Менск» часам адпраўленьня з аўтавакзалу «Заходні» ў Варшаве, а 07:00, 12:00, 16:30 — з 26.09.2025 штодня;

«Менск — Мюнхэн» часам адпраўленьня з аўтавакзалу «Цэнтральны» ў Менску, а 12:00 — з 26.09.2025 па пятніцах і серадах;

«Мюнхэн — Менск» часам адпраўленьня ад аўтавакзалу ў Мюнхэне, а 13:00 — з 28.09.2025 па нядзелях і пятніцах.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG